Сітніцкі Двор:

«Стань маім болем, уваскрэсні лесам,
Сястра Хатыні – вогненая вёска…”
Сітніцкі Двор стаў болем не толькі паэта.  У 70-ую гадавіну трагедыі да мемарыялу памяці мірных ахвяр вайны прыйшлі вучні Сінкевіцкай СШ на чале з намеснікам дырэктара Аленай Вайцяхоўскай. 
Школьнікі пастаянна даглядаюць памятнае месца, праводзяць сустрэчы ў адметныя даты Вялікай Айчыннай. 
12 лістапада тут адбыўся мітынг-рэквіем «Гэта трэба жывым…”. Вядучыя         7-класніца Вераніка Даніловіч і 10-класнік Аляксандр Піцуха нагадалі аб трагедыі, прачыталі вершы. Дзеці запалілі свечкі памяці, усклалі вянок да абеліска.
Відавочна, у гэты дзень магілу соцень ахвяр наведалі і іншыя людзі, аб чым нагадвалі полымя лампадак і вянкі са стужкамі з надпісамі на польскай мове.  
Намеснік начальніка РАУС Анатоль Шостак упэўнены, што народ, не паважаючы мінулага, не мае права на будучыню. Прадстаўнік міліцыі выказаў удзячнасць маладому пакаленню вяскоўцаў за шанаванне трагічнай гісторыі роднага краю. 
Асаблівую жалобную ўрачыстасць 70-годдзю трагедыі надала паніхіда, якую адслужыў настаяцель Лахвенскага храма ў гонар Нараджэння Божай Маці Валерый Скрабец. Ён нагадаў, што ў полымі Другой сусветнай вайны загінуў кожны трэці жыхар нашай краіны. Свяшчэннік маліўся аб ахвярах фашызму розных нацыянальнасцей і веравызнанняў, якія знайшлі вечны спакой у беларускай зямлі. Яго словы ціхім шумам адгукаліся ў верхавінах высокіх дрэў, скрозь якія праглядвалі скупыя промні сонца. 
Сімвалічна, што пасля заканчэння мітынгу-рэквіема пачаўся дождж, быццам слёзы родных над бязвінна загінуўшымі…     
Памяць пра трагедыю ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе Хатынь. У розных друкаваных крыніцах даюцца розныя звесткі аб трагедыі вёскі Сiтнiцкi Двор: у адной – нямецка-фашысцкiя захопнiкi знiшчылi 482 жыхары i 74 двары (даведнiк «Нацысцкая палiтыка генадыцу i «выпаленай зямлi” ў Беларусi. 1941-1944 гг.”), у другой – 380 жыхароў і 57 двароў (энцыклапедыя «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”). 
Надышоў час пайменна пералічыць ахвяр, як гэта зроблена ў трох з дзевяці «лунінецкіх Хатыняў” – Вульцы 1, Мелясніцы, Флярова. Хочацца спадзявацца, што юным даследчыкам пад сілу будзе ўдакладніць звесткі аб загінуўшых, а мясцовай уладзе – дадаць да абе-ліска мемарыяльную дошку з імёнамі…
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть