Скарбы зялёнай зоны
Прафесійна вывучыў раслінны і жывёльны свет наваколля вядомы знаўца прыроды роднага краю Іван Аляксеевіч ПАНАСЮК:
–Прагулкі па сцяжынках папулярнага месца адпачынку маюць не толькі экалагічнае значэнне. Паветра Сасновага бору валодае гаючымі ўласцівасцямі. Яно насычана водарам 15-ці каштоўных парод дрэў, 14-ці – кустарнікаў. Толькі сярод траў у Сасновым бары біёлагі вылучаюць каля ста відаў! Тут сустракаюцца і 25 разнавіднасцяў грыбоў. Прыцягальная і разнастайнасць жывёл. Налічаны 51 від птушак, 16 – жывёл, 7 – прэснаводных і паўзуноў, 9 – насякомых з падвідамі, напрыклад, 15-ці жукоў, 9-ці матылькоў. Экскурсіі па зялёнай зоне ў межах Лунінца могуць быць такімі ж захапляючымі і карыснымі, як па запаветных лясных мясцінах краю.