ТАКСІСТЫ-НЕЛЕГАЛЫ

Рынак аўтаперавозак пасажыраў таксі зараз перажывае не лепшы час. Побач з законапаслухмянымі перавозчыкамі дзейнічаюць нелегалы.
Па выніках праверак, якія праводзіліся падатковай інспекцыяй у 2012 годзе, устаноўлена 14 парушэнняў у сферы аказання паслуг па перавозцы пасажыраў. Парушальнікам давялося заплаціць у бюджэт падаткі ў суме 2,82 мільёна рублёў, арыштаваны і апісаны 4 транспартныя сродкі на суму 320 мільёнаў рублёў. 
Гаспадарчым судом вобласці 4 нелегалы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам у памеры 6,6 мільёна рублёў.
ІНТЭРНЭТ-ПАРУШАЛЬНІКІ
Даступнасць інтэрнэта ператварае яго карыстальнікаў не толькі ў пакупнікоў, але тых, хто пацярпеў ад махінацый інтэрнэт-магазінаў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць з парушэннем заканадаўства.
На выяўленне і спыненне такой дзейнасці накіраваны шматлікія мерапрыемствы падатковай інспекцыі. Летась праведзены 9 адпаведных праверак, па якіх устаноўлены 10 парушэнняў (ценевы абарот тавараў, утойванне выручкі, незарэгістраваная прадпрымальніцкая дзейнасць). Вынесены 8 папярэджванняў, даналічана і спагнана падаткаў на суму 0,2 мільёна рублёў, складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы. Прад’яўлена да аплаты штрафаў 7,5 мільёна рублёў, арыштавана і звернута ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 53,22 мільёна рублёў.
БЮДЖЭТ ПАПАЎНЯЮЦЬ «ШТРАФНІКІ»
Летась інспекцыя МПЗ па Лунінецкім раёне правяла 164 пазапланавыя тэматычныя аператыўныя праверкі.
У тым ліку 8 – у сферы абароту падакцызных тавараў, 42 – з мэтай кантролю за прыёмам грашовых сродкаў пры рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) за наяўны разлік, 109 – з мэтай спынення незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і іншыя. 
У выніку за парушэнне заканадаўства даналічана і спагнана падаткаў на суму 13,5 мільёна рублёў. Канфіскавана таварна-матэрыяльных каштоўнасцей на суму 602,6 мільёна рублёў, складзена 67 адміністрацыйных пратаколаў, прад’яўлена да аплаты 92,7 мільёна штрафаў.
Ала ЯШЧАНКА, начальнік аддзела ІМПЗ па Лунінецкім раёне. 
ВЫНІКОВАСЦЬ ВЫЯЗНЫХ ПРАВЕРАК 
Летась праведзены 83 выязныя праверкі арганізацый, у тым ліку 61 – планавая. Усяго прад’яўлена да аплаты падаткаў, штрафаў і пені на суму 301,2 мільёна рублёў. Спагнана 300,6 мільёна рублёў. На службовых асоб складзены 60 пратаколаў, сума штрафаў па якіх перавысіла 40 мільёнаў рублёў.
Асноўнымі парушэннямі з’явіліся: неабгрунтаванае заніжэнне выручкі пры вылічэнні падатку пры спрошчанай сістэме падатка-   абкладання і падатку на дабаўленую вартасць; неаб-грунтаванае аднясенне на затраты, што пацягнула парушэнне ў вылічэнні падатку на прыбытак; неправамернае выкарыстанне ўстаноўленых ільгот па падатках; заніжэнне даходаў пры ўтрыманні падаходнага падатку з фізічных асоб; парушэнне парадку прыёму наяўных грашовых сродкаў, правядзенне касавых аперацый і іншае.
Падчас выязной планавай праверкі арганізацыі, якая ў сваёй дзейнасці займаецца нарыхтоўкай і рэалізацыяй жывіцы, устаноўлены парушэнні ў вылічэнні падаткаў на дабаўленую вартасць і прыбытак за 2010-2011 гады, а таксама парадку вядзення бухгалтарскага ўліку, касавых аперацый. Акрамя гэтага, у падатковы орган не было паведамлена аб змяненні месца знаходжання аргані-зацыі. Не захоўваўся парадак выкарыстання бланкаў строгай справаздачнасці.
Па праверцы арганізацыі ў бюджэт даналічана 50,8 мільёна рублёў, у тым ліку падаткаў – 24,4 мільёна.  Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 службовыя асобы з выплатай штрафу ў памеры 5 мільёнаў рублёў.
Алена РАКІЦКАЯ, намеснік начальніка ІМПЗ па Лунінецкім раёне.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть