ТАНЦАВАЛЬНЫ АЗАРТ

11 снежня – Міжнародны дзень танга
Святлану Галка на Лунінеччыне ведаюць многія. Гэта абаяльная жанчына – кіраўнік танцавальнага гуртка ў Цэнтры дзіцячай творчасці. Каторы год запар яе выхаванцы прадстаўляюць Лунінец і Брэстчыну на разнастайных конкурсах і турнірах. У тым ліку –міжнароднага ўзроўню.

Зусім нядаўна скарбонка дасягненняў таленавітых землякоў папоўнілася ўзнагародамі кубка свету па бальных танцах сярод прафесіяналаў. Удзел у спаборніцтвах такога высокага ўзроўню прымалі амаль тысяча пар з 11 краін. Добрым вынікам, безумоўна, папярэднічала доўгая і старанная падрыхтоўка. І гэта дало свой плён. Святлана Адамаўна з гонарам называе Святаслава Чыжыка і Вераніку Ляпко, якія сталі бронзавымі прызёрамі. Дзмітрыя Рудовіча і Ганну Дырда кубак выпрабаваў у новай для іх катэгорыі “Е6” – цяпер юнак і дзяўчына маюць права прадстаўляць на конкурсах шэсць танцаў. Зусім нядаўна працуюць Мікіта Раковіч і Насця Трохіна. У спаборніцтвах прафесіяналаў яны бралі ўдзел упершыню. Упэўнены, што 19-ае месца – таксама добры вынік для іх. У рамках турніру прайшоў і конкурс «Baby-Сup», дзе разам з мацнейшымі танцорамі свету на сцэну выйшлі пачынаючыя “зорачкі”. Гледачы адзначылі іх стараннасць і зразумелі, з чаго пачынаецца ўсё добрае. А нам таксама прыемна, што    лунінчане Дзяніс Грышко і Вікторыя Галавачова сталі адной з васьмі пар – залатых прызёраў.
– Безумоўна, акрамя таленту, неабходна цярпенне і стараннасць, – гаворыць педагог. – Прыемна, што пачынанні дзетак падтрымліваюць бацькі, дапамагаюць, перажываюць падчас спаборніцтваў.
Выхаванцаў Святланы Адамаўны можна параўноўваць з матылькамі. Яны лёгкія, статныя і прыгожа апранутыя. У гэтым – немалая заслуга спонсараў. Самымі цёплымі словамі адгукаецца кіраўнік гуртка пра фермера Рыгора Богдана, які аказаў фундатарскую дапамогу на стварэнне новых касцюмаў для танга, танцаваць якое здольны далёка не кожны.
– Трэба вучыць дзяцей праяўляць свае лідарскія здольнасці і адчуваць індывідуальнасць. Добра гэта бачна якраз у танга – танцы высокіх пачуццяў і чароўнай музыкі.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть