ТАРНАДА
Пятро з Кастусём сядзелі пад раскідзістай вярбой, мірна цякла бяседа старых сябрукоў. Калі з усходу на небе пачалі паяўляцца каматыя, цёпныя хмаркі, Пятро некалькі захваляваўся і пачаў было ўгаворваць сябра паспяшаць дахаты. Той толькі аднекваўся. Маўляў, пранясе вецер аблокі, і зноў сонейка засвеціць.
Вырваўшыся на прастор з-за сасновага лесу вецер хутка гнаў хмаркі ў бок вёскі, набіраючы моц. Зусім хутка ўраган з моцнай сілай і дажджом нібы ранішні туман навіс над наваколлем. Дрэвы так гнула да зямлі, што здавалася, яшчэ адзін парыў ветру і вярба, пад якой знайшлі прыстанішча хлопцы, вось-вось рухне да зямлі.
— Пятро, а не здаецца табе, што ў небе пачалі лётаць пласмасавыя вёдры з Ганнінага плоту? – спужана запытаў Кастусь. – Глянь, бы галубы ў небе порхаюць. А вунь і сама гаспадыня з-пад старой алешыны ўцякае. Эгэ, браце, глядзі і дрэва ўжо маланкай паласнула.
— Слухай, – уступіў у размову Пятро. – А што гэта ў суседа Івана на дах тэлевізійную антэну накасабочыла.
— Ат, – уставіў слова Кастусь. – Мусіць замежныя фільмы глядзіць сусед. Вось і павярнуў антэну ў патрэбным накірунку.
— А не знаецца табе, Кастусь, – працягваў размову Пятро, – што хутка ноч на двор завітае, а Цімох таго і глядзі дах хаты раскрыў. Перакрываць будзе, ці што?
Хлопцы прытрымліваючы адзін аднаго выбраліся з-пад вярбы, патупалі па вясковай вуліцы, абмінаючы лужыны. Дайшоўшы да бліжэйшых хат, заікуючыся і вылупіўшы вочы, як сава ў начы, Пятро ні то ў жарт, ні то ўсур’ёз спытаў у Кастуся з якой нагоды той рашыў заняцца рамонтам новага плота, што толькі тыдзень таму паставіў. І, не дачакаўшыся адказу, зірнуў на свой агарод. Яго плота таксама не было. Зямля ад недаспелых груш, яблыкаў ды абрыкосаў была ўслана, як мурашамі. На падворку галасіла жонка. Здавалася, нібы хтосьці знарок узяў у рукі касу, паклаў кусты руж і вяргіняў. Як у вяроўку скруціў ураганны вецер бульбоўнік, агуркі, кусты таматаў.
Ацвярозелі сябрукі поўнасцю, калі па вясковай вуліцы з сірэнай «праляцела” пажарная машына. Дзесьці на водшыбе ад удара малакі палалі падворныя пабудовы…