ТЭЛЕФОННАЯ ДАВЕДАЧНАЯ СІСТЭМА ПАДАТКОВЫХ ОРГАНАЎ

працуе ў рабочыя дні з 9.00 да 18.00, перапынак з 13.00 да 14.00 па нумары 8-(017)-229-79-79.
Фізічныя асобы могуць атрымаць тлумачэнні па пытаннях:
– парадку вылічэння і ўплаты падаходнага падатку з даходаў, атрыманых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі;
– аб механізме вылічэння, парадку і тэрмінах уплаты падаткаў зямельнага і на нерухомасць;
– падатковых вылікаў асобам, якія ажыццяўляюць будаўніцтва індывідуальнага жылога дома ці кватэры, аплату адукацыйных паслуг, пагашэння крэдытаў, займаў, а таксама пры вызначэнні падатковай базы для вылічэння падатковага падатку;
– аб відах дзейнасці, якія можна ажыццяўляць без дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, і аб парадку падаткаабкладання пры гэтым;
– адміністравання такіх відаў эканамічнай дзейнасці, як аграэкатурызм і рамесная дзейнасць.
Індывідуальныя прадпрымальнікі могуць атрымаць кансультацыі па:
– агульнаўстаноўленай  і спрошчанай сістэмах падаткаабкладання;
– адзінаму падатку;
– іншых пытаннях, якія адносяцца да дзейнасці ІП.
Не падлягаюць разгляду звароты:
– для якіх заканадаўствам устаноўлены іншы парадак накіравання і разгляду;
– тыя, што  не адносяцца да кампетэнцыі падатковых органаў;
– па пытаннях падаткаабкладання арганізацый.
Святлана АЛЯШКЕВІЧ, намеснік начальніка інспекцыі МПЗ па Лунінецкім раёне. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть