Тэлевізійны ВЫБАР

Тэлебачанне даўно і трывала ўвайшло ў нашы дамы і стала
неад’емнай часткай жыцця. Таму, калі паяўляюцца праблемы з прыёмам каналаў,
адразу ўзнікаюць пытанні. Тэму для гэтага журналісцкага матэрыялу падказаў ліст
лунінчаніна Мечыслава Крышыловіча: «Сістэматычна то тут, то там чую, што хутка
прападуць каналы ў тэлевізары, паколькі пераходзім на лічбавае вяшчанне.
Указваецца пры гэтым, што патрэбна прыстаўка, антэна і інш. І ніводнага слова
пра цану. Кабельнае – таксама нятаннае 
32 тысячы рублёў у месяц. У астатніх раёнах – значна ніжэй. Пры
заключэнні дагавора кошт у месяц складаў каля 2,5 долара. Абяцалі так і
трымаць. Прайшоў час, цана павялічылася да 3,5-4 долараў, а трансляцыя – жадае
быць лепшай: пастаянныя збоі, спыненне кадраў, адсутнасць паказаў і сігналаў…
Цяпер вось задумваюся, можа трэба пераходзіць на стары і правераны метад
вяшчання – агульную антэну. Яна надзейная і танная”.

Кіраўніцтва ТАА «Аксіёма-сервіс” у Мінску было здзіўлена
тым, што адсутнічае якасць трансляцыі каналаў – паколькі ў Мікашэвічах
праводзіліся работы па пераводу на оптыка-валаконны кабель, а ў Лунінцы – сеткі
пастаянна абслугоўваюцца работнікамі таварыства. Магчымы разавыя недахопы на
эфірна-лічбавым тэлебачанні з першага па сёмы канал, паколькі сігнал прымаецца
ў «лічбе», а перадаецца — у «аналагу». Тарыф на трансляцыю
не мяняўся апошнія тры гады – у эквіваленце адпавядае суме прыкладна ў 4
долары. Аднак, па меркаванню кіраўніцтва кампаніі, павінен быць не менш як 5.
Для прыкладу, прывялі цэны ў суседніх краінах – 8 долараў ва Украіне і 15 – у
Літве.

Безумоўна, цікава ведаць, што і як за мяжой. Толькі
далёка яны і даходы там зусім не такія, як у нас. Пацікавіўся ў калег з іншых
раёнаў, якія цэны на кабельнае тэлебачанне там. Малюнак уражваючы: Пінск – 16500
рублёў, Слуцк – 17000, Калінкавічы – 18000, Брэст – 20000, Столін – 25000.
Прывёў гэтыя лічбы кіраўніцтву ТАА «Аксіёма-сервіс”. У адказ: «Калі працаваць
нелегальна, то можна рабіць больш нізкімі цэны. На сённяшні дзень толькі плата
каналам за іх трансляцыю ў агульнай суме складае каля 60 працэнтаў ад агульнай
сумы, а ёсць яшчэ арэнда кабельнай каналізацыі, заработная плата супрацоўнікам,
іншыя расходы. Некаторыя кампаніі залазяць у даўгі, не плацяць каналам, робяць
менш цікавым напаўненне. Палітыка нашага таварыства пабудавана такім чынам, каб
рабіць пакет цікавым, разнастайным і інфармацыйна насычаным. На сённяшні дзень
прапануем нашым кліентам праграмы 36 добрых каналаў. Да таго ж, у кожнага
чалавека ёсць выбар – у тым ліку звычайная калектыўная антэна, якая прапануе
сацыяльны пакет”.

Пасля капітальнага рамонту на многіх дамах, што
знаходзяцца на абслугоўванні жыллёва-камунальнай гаспадаркі ўстаноўлены новыя
калектыўныя антэны, на іншых – праведзены іх рамонт. На сённяшні дзень плата за
карыстанне імі складае 4400 рублёў у месяц. За гэтую суму кожны жадаючы можа
глядзець перадачы і фільмы 6 каналаў эфірнага аналагавага пакета тэлевізійных
праграм «Беларусь-1”, «Беларусь-2”, «ОНТ”, «СТВ”, «Мір-ТВ-Пінск”,
«НТВ-Беларусь”. Калі ў вашым тэлевізары ёсць цюнер для прыёму лічбавых праграм,
ці вы набудзеце спецыяльную прыстаўку (яе кошт на сённяшні дзень вагаецца ад
450 до 600 тысяч рублёў), то сацыяльны пакет павялічваецца на «РТР-Беларусь” і
«8 канал”, а таксама «Першы канал” Беларускага радыё. Перавагай стане і значна
лепшая дакладнасць і якасць малюнка.

Работы па пераводу на лічбавае вяшчанне ў краіне
плануецца завяршыць да 2015 года. Адпаведна, да гэтага тэрміну «не прападзе” і
аналагавы сігнал. Толькі вось якасць ад яго, безумоўна, значна ніжэйшая. У
далейшым плануецца пашырэнне трансляцыі тэлевізійных каналаў толькі ў лічбавым
фармаце. Тады будзе весціся і размова аб дыферынцыраванай аплаце. Пакуль жа
каналы ў лічбавым фармаце і ў аналагавым каштуюць аднолькава.

Многія жыхары раёна ў апошні час сталі падключацца да
інтэрактыўнага тэлебачання пад гандлёвай маркай «ZALA”. Выкарыстаная тэхналогія
перадачы ТБ-сігналу па інтэрнэт-пратаколе дапамагае рэалізаваць цэлы шэраг
раней недаступных для карыстальнікаў функцый: дазваляе самастойна кіраваць
наборам паслуг – выбіраць пакеты ТБ-каналаў, групаваць іх, падключацца да
дадатковых паслуг.

Прымаць інтэрактыўнае тэлебачанне ёсць магчымасць не
толькі ў жыхароў гарадаў Лунінец і Мікашэвічы, але і ў вяскоўцаў. Для таго, каб
устанавіць інтэрактыўнае тэлебачанне, неабходна мець дамашні тэлефон. Астатняе
абсталяванне прадастаўляецца бясплатна. Базавая абаненцкая плата складае 24100
рублёў за адзін тэлевізар і 13000 – за кожны наступны. Пры дабаўленні каналаў
ці інтэрактыўнасці яна адпаведна павялічваецца. Больш падрабязную кансультацыю
вам дадуць пры падключэнні.

Такім чынам у кожнага ёсць права выбару. Галоўнае, каб ён
быў паспяховым, а прадстаўнікі паслуг выконвалі заключаныя дагаворы не проста
для «галачкі”, а так як павінна быць. Тады ў выйгрышы будуць усе, і прагляд любімых
тэлевізійных праграм і фільмаў не будзе азмрочвацца самымі простымі пытаннямі.

Аляксандр КОЎКА.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть