Творчы АВАНГАРД

Напярэдадні Дня работнікаў культуры ў ГДК адбылася ўрачыстасць, прысвечаная прафесійнаму святу гаспадароў больш як 90 устаноў духоўнай сферы і 182 калектываў самадзейнай творчаці, з якіх 21 – са званнем «народны”.

Канцэрт адкрыў цудоўны дуэт вакалістаў – Наталля Мурко і Максім Перапёлкін. Прадстаўнікоў галіны, ствараючай святы, павіншавалі старшыня райсавета Віталь Адзішчаў, намеснік старшыні райвыканкама Віктар Рафаловіч, кіраўнік раённай арганізацыі ГА «Беларая Русь” Людміла Казадаева. Лепшым з 435-ці культработнікаў былі ўручаны ўзнагароды рознага ўзроўню.

Новымі творамі парадавалі папулярныя далёка за межамі нашага краю ансамблі: «Канцэрціна” (Лунінецкая ДШМ), «Шляхцічы” (ГДК), «Прымакі” (ДК чыгуначнікаў), «Вандроўнікі” (Дварэцкі ЦСДК), «Світанак” (Дзятлавіцкі ЦСДК), «Сустрэча” (Кажан-Гарадоцкая ДМШ). На галоўнай сцэне раёна выдатна выглядалі пераемнікі добрых традыцый: ансамблі Лунінецкай ДШМ «Кросны” (вучняў) і «Вербніца” (педагогаў), танцавальныя групы «Абісаль” ГДК і «Усмешка” Палескага СДК (дырэктар Таццяна Ускова). Сапраўдны творчы прарыў зрабіў пасёлак, прадстаўлены яшчэ дзіцячым дуэтам «Пацеха”, ужо маючым вопыт перамог, і дэбютантам – жаночым вакальным ансамблем «Весніца”. Уражвалі не толькі мастацкія здольнасці ўдзельнікаў канцэрта, але і маляўнічыя дыхтоўныя касцюмы, раней і нядаўна вырабленыя майстрыхамі Вулькаўскага 1 Цэнтра культуры і народнай творчасці. Калегам – віноўнікам урачыстасці прысвячалі вітанні байкапісца Настасся Якавец з Лобчы, прадстаўнікі краязнаўчага музея, цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы, кінавідэасеткі. Матэрыяльнае заахвочванне атрымалі ветэраны-юбіляры. Аб патэнцыяле духоўнай сферы сведчыла прысвячэнне ў прафесію маладых спецыялістаў, ад імя якіх вакальныя здольнасці прадэманстравалі Людміла Міхальчанка і Ірына Максімовіч – педагогі Мікашэвіцкай ДМШ. «Песняй аб работніку культуры” завяршылася святочная праграма са спадзяваннямі гледачоў на часцейшыя сустрэчы.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть