У ЦЭНТРЫ ЎВАГІ – РАБОТА КАМУНАЛЬНІКАЎ

Пад кіраўніцтвам старшыні райсавета Віталя Адзішчава
прайшла чарговая, чатырнаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць
шостага склікання. Актыўны ўдзел у яе рабоце прыняла дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ларыса Вершаловіч.

Асноўнае пытанне парадку дня – «Аб мерах, прымаемых
прадпрыемствамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна па ўдасканаленню работы з
насельніцтвам, павышэнню эфектыўнасці і якасці прадастаўляемых паслуг”. Яго
дэпутаты абмяркоўвалі пасля таго, як пабывалі на месцах так званай «дыслакацыі”
гэтых паслуг.

Першым прыпынкам стаў водазабор у аграгарадку Вулька 1.
Аб’ект прадстаўлены  станцыяй
абезжалезвання, дзвюма свідравінамі, пляцоўкай для скідвання шлакаў і
воданапорнай вежай. Улічваючы тое, што вада на Лунінеччыне нярэдка не адпавядае
стандартам па ўтрыманню жалеза, яна праходзіць 
2-ступенчатую ачыстку, а для абясшкоджвання прымяняецца ўльтрафіялетавая
ўстаноўка. Па такому ж прынцыпу, як у Вульцы 1, працуюць у аграгарадках раёна
яшчэ 16 станцый абезжалезвання. Дырэктар «Водаканала” Аляксандр Радзіяновіч
паведаміў, што з 70-ці пабудаваных у вобласці станцый, 20 – «прапісаліся” на
Лунінеччыне. Нягледзячы на такі клопат пра людзей, належнай чысціні вада,
паступаемая ў дамы вяскоўцаў, не набыла. Падводзяць старыя ржавыя трубы і…
лічыльнікі. Паля іх ўстаноўкі спажыванне вады скарацілася  на 30 працэнтаў, што прывяло да застояў яе ў
трубах. Вось чаму праводзяцца рэгулярныя прамыўкі сістэм водазабеспячэння ў
школах і дзіцячых садах.

Далейшае знаёмства з тонкасцямі «воднай справы”
працягнулася на цэнтральнай базе «Водаканала”. Дэпутаты даведаліся аб  прымаемых тут мерах, якія садзейнічаюць
змяншэнню энергаёмістасці працэсаў, эканоміі сродкаў… Галоўны рычаг у гэтай
справе – аўтаматызацыя і высокаэфектыўнае абсталяванне.  Дзякуючы яму, толькі спажыванне
электраэнергіі за апошняе дзесяцігоддзе зменшылася ўдвая, не гаворачы аб іншых
перавагах такога падыходу.

Знаёмства з работай КУШВП «Лунінецкая ЖКГ” пачалі з
наведвання рамонтнай базы і нядаўна адрамантаванага адміністрацыйнага будынка.
З тлумачэнняў дырэктара ЖКГ Васіля Вакульчыка і галоўнага інжынера Уладзіміра
Аляксеева даведаліся, што 
машынна-трактарны парк гаспадаркі налічвае 72 адзінкі тэхнікі. Гэта
аўтамабілі, трактары, бульдозеры, экскаватар, аўтавышка, аўтакран, смеццевозы,
кантэйнеравозы, ротарная касілка, шчоткі і нават пыласос… Ёсць таксама
модульная кацельня і дызельная электрастанцыя. Усё гэта дазваляе не толькі
выконваць ускладзеныя на ЖКГ абавязкі, але і 
аказваць платныя паслугі насельніцтву. Сярод праблем называлася
абмежаванасць тэрыторыі і недахоп спецыяльнай тэхнікі – смеццевозаў,
кантэйнеравозаў для раздзельнага збору смецця.

Самы «папулярны” ў народа 
аб’ект – ЖЭС №1 на Савецкай,37, дзе працуюць абанецкі сектар, пашпартны
стол, бюро рытуальных паслуг. Нядаўна зроблены ў будынку рамонт надаў яму больш
прывабны выгляд. Дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ларыса Вершаловіч пацікавілася,
ці ёсць магчымасць у горадзе знайсці месца для абсталявання залы, дзе б родзічы
малагабарытных кватэр, маглі б развітацца з нябожчыкамі. На што пачулі, што
такой праблемай у ЖКГ пакуль не займаліся, але гэтая ідэя заслугоўвае ўвагі.

З года ў год зніжаецца колькасць тых, хто мае
запазычанасць па аплаце камунальных паслуг і за вываз смецця. Неплацельшчыкамі
ў асноўнай масе з’яўляюцца асобы, якія вядуць амаральны лад жыцця. Летась
аднаго нядобрасумленнага кватэраздымшчыка выселілі. Сёлета ў судзе разглядаецца
чарговая падобная справа.

Бадай што самы складаны напрамак дзейнасці ЖКГ–
абслугоўванне жылога фонду. Старэюць камунікацыі, зношваюцца дахі, дзе-нідзе
прамярзаюць у блочных дамах сцены, а на стыках з’яўляюцца пацёкі. Аднак
колькасць скаргаў ад людзей з года ў год змяншаецца. У нейкай ступені
садзейнічае гэтаму і  тое, што Лунінецкая
ЖКГ працуе з грамадзянамі па прынцыпу заяўка-выкананне.

І яшчэ адна навінка: парадак у месцах агульнага
карыстання амаль у кожнай шматпавярхоўцы наводзяць работнікі прадпрыемства, што
таксама рэдкасць у вобласці. А гэта, на думку камунальнікаў,  расходы, якіх можна было б пазбегнуць,
пераклаўшы клопат аб чысціні, як і раней, на жыхароў шматпавярховак.

На прыкладзе плошчы Леніна дэпутаты пазнаёміліся з
работай па добраўпарадкаванню горада, а дом № 13 па Савецкай стаў паказальным
прыкладам недахопу фінансавання на капітальны рамонт. З неабходных трох
мільярдаў рублёў сёлета выдзелена прыкладна 800 мільёнаў. Таму работы мяркуецца
праводзіць паэтапна. Чарговым прыпынкам стаў цеплавы цэнтральны пункт на той жа
Савецкай, дзе пазнаёміліся са шляхамі 
эканоміі і рацыянальнага выкарыстання паліўна-энергетычных і
матэрыяльных рэсурсаў.

Падчас пленарнага пасяджэння дырэктар ЖКГ Васіль
Вакульчык больш падрабязна спыніўся на вынесеных на разгляд пытаннях. Аналіз
работы за 1 квартал 2012 года паказаў, што, нягледзячы на ўсе складанасці,
прадпрыемства працуе стабільна: аб’ём аказваемых паслуг склаў 11 мільярдаў 794
мільёны рублёў, чысты прыбытак – 102 мільёны, рэнтабельнасць прадукцыі і
продажу – адпаведна 2,5 і 2,2 працэнта, тэмп росту выручкі пры заданні 105
працэнтаў –  177. Паказчык па
энергазберажэнню пры заданні мінус 6 працэнтаў дасягнуў  мінус 6,4, зніжэнне спажывання светлых
нафтапрадуктаў перавыканана больш як удвая, а доля мясцовых відаў паліва
перавысіла даведзенае заданне на 13,2 працэнта. Амаль удвая вырасла і
прадукцыйнасць працы, якая склала 192,7 працэнта.

Садакладчыкам выступіў старшыня пастаяннай камісіі па
аграрных пытаннях, харчаванню і сацыяльнаму развіццю тэрыторый Васіль Клімчук.

Ён адзначыў, што аналіз зваротаў грамадзян паказвае
праблемы, якія хвалююць грамадзян. Гэта дрэнны стан жыллёвага фонду і дваровых
тэыторый, няякасны і працяглы капрамонт, незахаванне тэмпературнага рэжыму вады
і цяпла ў кватэрах, праблемы з утрыманнем і будаўніцтвам сетак водазабеспячэння
і водаадвядзення і многія іншыя. 

Было рэкамендавана ЖКГ звярнуць асаблівую ўвагу на
захаванне і падтрыманне жыллёвага фонду ў належным тэхнічным стане. Неабходна
таксама аднаўляць работу па стварэнню таварыстваў прыватнікаў і
жылёва-будаўнічых кааператываў, развіваць ініцыятыву грамадзян па пытаннях
утрымання і эксплуатацыі дамоў праз дзейнасць калегіяльных органаў грамадскага
самакіравання. Прапанавана аптымізаваць сетку міні-палігонаў, зменшыць
выкарыстанне кантэйнераў  ёмістасцю да 1
м кубічнага для збору смецця ў вёсках. Неабходна таксама аператыўна інфармаваць
насельніцтва аб змене графікаў збору і вывазу смецця. Праблемай з’яўляецца і
ўтрыманне месцаў пахавання ў сельскіх населеных пунктах. З 40 могілак толькі 3
знаходзяцца на балансе ЖКГ, 27 – сельвыканкамаў , а 10 – наогул «нічыйныя”.
Настаў час іх паэтапнай перадачы на баланс ЖКГ.

Важным напрамкам дзейнасці з’яўляецца пераход да
бясстратнай работы.

Васіль Клімчук больш падрабязна спыніўся і на камунальны
праблемах Мікашэвіч. Выступіўшы пазней старшыня гарвыканкама Анатоль Давыдовіч
выказаў сваё абурэнне недастатковай увагай да развіцця ЖКГ маладога горада з
боку райцэнтра. Ён адзначыў слабую матэрыяльную базу прадпрыемства, адсутнасць
у яе спецыяльнай тэхнікі. З-за чаго большую частку пытанняў па жыццязабеспячэнню
і добраўпарадкаванню даводзіцца вырашаць праз РУВП «Граніт” і ААТ
«Спецжалезабетон”.

 Старшыня
Багданаўскага сельсавета Аляксандр Якавец звярнуў увагу на праблемы з
выдзяленнем бульдозера на міні-палігон. А дэпутат Фёдар Бірыла, трымаючы справаздачу
аб выкананні дэпутацкіх абавязкаў, папрасіў вырашыць пытанне з перадачай
камунальных сетак, якія належаць сельскагаспадарчаму каледжу, на баланс ЖКГ.
Хвалюе яго і праблема з абсталяваннем стаянкі для аўтатранспарту ля навучальнай
установы.

У прынятым рашэнні адзначана недастатковая работа
прадпрыемстваў ЖКГ па арганізацыі абслугоўвання насельніцтва, указаны шляхі
ўдасканалення і выпраўлення недахопаў.

У ходзе работы сесіі былі разгеладжаны і многія іншыя
пытанні, па якіх прыняты адпаведныя рашэнні. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть