У ГАСЦЯХ У “ЯГАДКІ”

У дзіцячым яслі-садку №12 дзеткі з групы «Ягадка” з нецярпеннем чакалі ў госці чараўніцу-Восень.

Рыхтаваліся да падзеі старанна: зал ператварыўся ў сапраўдны лясок, дзе раслі грыбы і адляталі ў вырай птушкі. З дапамогай музычнага кіраўніка Ніны Лукашэвіч, хлопчыкі і дзяўчынкі выканалі вальс, у вясёлай гульні «сабралі ўраджай” са свайго дзіцячага агародзіка. З дапамогай выхавацеля і вядучай Святланы Цяльпук расказалі вершы, «выцягвалі” рэпку, падрыхтавалі загадкі кніжнаму герою «Рассеянаму”. Прыехаўшы да «ягадак” з далёкага замежжа «Карэспандэнт” зрабіў казачныя здымкі. Не сумавалі і бацькі – яны з закрытымі вачамі вызначалі агародніну на талерцы. Завяршылася мерапрыемства агульным танцам дзетак з бацькамі.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть