У ГОНАР “ЦАРЫЦЫ НАВУК”
У нашай школе праведзены Тыдзень матэматыкі і інфарматыкі.
Панядзелак адкрыўся лекторыем, на якім 9-класнікі распавядалі аб гісторыі дакладнай навукі. У аўторак на ўроках для вучняў класаў былі прадугледжаны «вясёлыя хвілінкі”, а завяршыўся дзень матэматычнай віктарынай. У сераду ў час заняткаў школьнікі захапіліся гульнёй «100 да аднаго”. На конкурсе чытальнікаў твораў, прысвечаных прадмету, вызначылі пераможцаў у розных узростах. Сярод старэйшых першае месца заняла аўтар гэтых радкоў з уласным вершам «Успаміны”. У чацвер многія класы прынялі ўдзел у творчым спаборніцтве на лепшую насценную газету. А вось у конкурсе прэзентацый «Сіметрыя ў прыродзе” была прадстаўлена толькі адна праца (аўтара гэтых радкоў). Шматлікім па колькасці ўдзельнікаў у пятніцу адбыўся конкурс на стварэнне замкаў.
Займальныя мерапрыемствы арганізавалі настаў-ніцы Рэгіна Якаўлеўна Федаровіч і Святлана Канстанцінаўна Наварыч. Самыя актыўныя «матэматыкі” на лінейцы былі ўзнагароджаны граматамі.
Ангеліна ЗІНОВІК, 10 клас, гурток «Юны карэспандэнт” Лунінскай СШ.