У ІМЯ ЖЫЦЦЯ

Зараз у раёне праводзіцца спецыяльная аперацыя «Пешаход”.
Працягнецца яна да 20 студзеня.

Накіравана акцыя на паляпшэнне бяспекі дарожнага руху,
прафілактыку і папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыю
святлоадлюстроўваючых элементаў. Падстаў для гэтага ёсць нямала. У снежні
мінулага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 59 (на 28 больш, чым у
папярэднім годзе) здарэнняў з удзелам пешаходаў. Дзевяць чалавек загінулі, 52 –
атрымалі раненні.

Несуцяшальная статыстыка і ў нашым раёне. Снежань
мінулага года быў адзначаны трагедыяй у Багданаўцы, дзе пад коламі аўтамабіля
загінуў мясцовы жыхар.

Парадаксальна, але факт: да нядаўняга часу нярэдка можна
было пачуць скаргі ад пешаходаў на вадзіцеляў транспартных сродкаў, што іх не
прапускаюць на пешаходных пераходах і ўвогуле не даюць ніякіх пераваг на
дарозе. Аднак сёння сітуацыя памянялася з дакладнасцю да наадварот… Вадзіцелі
абураюцца, што пешаходы, ступаючы на «зебру” ці па-за яе межамі нават не лічаць
патрэбным паглядзець па баках і ўпэўніцца, ёсць побач аўтамабіль ці няма.
Многія з грамадзян па-ранейшаму грэбуюць карыстацца ў цёмны час сутак
флікерамі. Летась менавіта за гэта да адказнасці былі прыцягнуты 826 чалавек.

Трэба памятаць, што пешаход мае не толькі правы, але і
абавязкі. І адзін з іх – абазначыць сябе на дарозе святлоадлюстроўваючым
элемантам. Упэўнены, многіх трагедый не здарылася б, калі б чалавек
паклапаціўся пра «маячок”.

 У студзені
мінулага года паблізу ад заправачнай станцыі в. Лахва пад коламі аўтамабіля
загінуў пешаход, які, да таго ж, быў у стане моцнага ап’янення. Летась у
сакавіку на дарозе Гомель – Кобрын непадалёк ад в. Обруб была смяротна
траўміравана пажылая жанчына. І ў першым, і ў другім выпадках на адзенні пацярпелых
флікераў не было. Вадзіцель проста не заўважыў людзей на праезнай частцы…

Між тым, у бліжнім святле фар вадзіцель бачыць пешахода
за 30-40 метраў. Карыстанне звычайным флікерам павялічвае гэтую адлегласць да
140, а ў дальнім святле фар – да 400 метраў! 

Варта нагадаць, што за парушэнне пешаходамі Правілаў
дарожнага руху прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе
папярэджання ці штрафу. Памер яго ад 1 да 3 базававых велічынь. Сёння гэта
35 000 – 75 000 рублёў, а з 1 красавіка 2012 года будзе складаць
100 000 – 300 000 рублёў. Калі ж пешы ўдзельнік дарожнага руху
парушыў Правілы ў стане алкагольнага ап’янення, штраф павялічыцца да 3 – 5 БВ.

Не пакідаем без увагі і вадзіцеляў. За парушэнне
хуткасных рэжымаў летась было затрымана 3288 уладальнікаў транспартных сродкаў,
п’янымі за рулём – 436 чалавек. Усе яны – патэнцыяльныя злачынцы. Не дапусціць
трагедый на дарогах – наша агульная задача.

Пётр Ярашэвіч, старшы інспектар
ДПС ДАІ.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть