У ЛІДАРАХ ТОЛЬКІ ДЗЯЎЧЫНКІ
Аб гэтым сведчыў Тыдзень нямецкай мовы, які адбыўся ў нашай школе.
Асабліва захапляльнай была інтэлектуальная гульня «Што? Дзе? Калі?”, прысвечаная славутасцям і традыцыям Германіі. У турніры знаўцаў сышліся 8 «А” і 8 «Б” класы. Выкладчыца нямецкай мовы Зінаіда Аляксандраўна Рацык падрыхтавала пытанні, што прадстаўнік адной каманды выцягваў для другой. Высветлілася, што найбольш дакладныя адказы на пытанні давалі дзяўчынкі. Яны і прынеслі перамогу 8-му «Б”. З нязначным адрывам ім суступіла другая каманда. Агульным быў выйгрыш – новыя веды пра цікавую краіну.
Ангеліна ТАРЧЫЛА і Вольга ФАЛЕЕВА, 8 клас, гурток «Юны карэспандэнт” Вялікачучавіцкай СШ.