У НАГУ З ЧАСАМ

VIII Нацыянальны конкурс друкаваных СМІ «Залатая ліцера”
прынёс перамогу «Лунінецкім навінам”. Раёнка увайшла ў лік трох мацнейшых газет
рэспублікі і была адзначана Дыпломам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы па тэматыцы
спорту і здаровага ладу жыцця”.

Урачыстая цырымонія ўшанавання пераможцаў прайшла ў
Нацыянальнай бібліятэцы напярэдадні прафесійнага свята – Дня друку. Звяртаючыся
да сабраўшыхся, Першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Радзькоў цёпла павіншаваў пераможцаў і падкрэсліў, што «СМІ
ў многім фарміруюць імідж краіны. Менавіта таму яны павінны несці высокі
ўзровень адказнасці за распаўсюджваемую інфармацыю. Не менш важна ўменне
журналістаў правільна распараджацца сілай слова і працаваць на павышэнне
аўтарытэту свайго выдання”.

Пра аўтарытэт «Лунінецкіх навін” сведчыць той факт, што
доўгі час наша газета заставалася адзінай раёнкай на Брэстчыне, чыя работа
адзначана вышэйшай узнагародай – статуэткай «Залатая ліцера” ў намінацыі
«Лепшая раённая газета Рэспублікі Беларусь”. Сёлета жаданы сімвал у намінацыі
«Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі” атрымаў «Ляхавіцкі веснік”.
Лаурэатамі ў гэтай жа намінацыі сталі суседзі са Сталіншчыны – газета «Навіны
Палесся”.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть