УМЕЦЬ І ЖАДАЦЬ ПРАЦАВАЦЬ

8 лютага ў Лунінцы прайшло пасяджэнне гаспадарчага актыву
раёна. Удзел у ім браў намеснік старшыні аблвыканкама Якаў Бухавецкі.

Адкрыў нараду старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч.
Кіраўнік раёна расказаў пра мінулагоднія дасягненні народнагаспадарчага
комплексу рэгіёна і пралікі, які адмоўна адбіліся на некаторых паказчыках
аграпрама. Падрабязную справаздачу аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця
Лунінеччыны за 2012 год раёнка друкавала ў №7 газеты за 30 студзеня г.г., таму
спынімся на  некаторых іншых момантах
прадстаўнічага форума. Удзельнічалі ў ім кіраўнікі прамысловых прадпрыемстваў,
сельгаскааператываў, устаноў і арганізацый раёна. Прадстаўнікам практычна кожнай
галіны была дадзена магчымасць выступіць на пасяджэнні.

Генеральны дырэктар РУВП «Граніт” Эдуард Гаўрылковіч з
гонарам адзначыў, што ўсе прагнозныя паказчыкі прадпрыемствам паспяхова
выкананы. Нягледзячы на цяжкасці мінулага года, выраслі аб’ёмы выпускаемай
прадукцыі, павялічылася прадукцыйнасць працы і, адпаведна, — сярэдняя
заработная плата. За 2012 год яна з 2 мільёнаў 745 тысяч дасягнула планкі ў 5
мільёнаў 300 тысяч рублёў, а за снежань мінулага года спынілася на адзнацы 7
мільёнаў 200 тысяч рублёў.

2013-ты чакаецца для прадпрыемства не менш напружаным.
Пачынаюцца работы па ўзвядзенню Сітніцкага горна-абагачальнага камбіната. Зараз
у стадыі падрыхтоўкі знаходзіцца праектна-каштарысная дакументацыя. Запасы
будаўнічага каменю ў Сітніцы абяцаюць 50 год актыўнай работы па яго здабычы. За
3 бліжэйшыя гады трэба будзе асвоіць прыкладна 3 трыльёны рублёў капітальных
укладанняў. Будзе створна 287 новых рабочых месцаў.

Расказаў Эдуард Гаўрылковіч і пра, так бы мовіць,
адваротны бок медаля. Ужо сёння прадпрыемства адчувае недахоп прадстаўнікоў
рабочых спецыяльнасцей. Узвядзенне новага прадпрыемства аўтаматычна абвострыць
гэтую праблему, а таму вырашаць яе на «Граніце” пачынаюць сёння.

Васіль Агіевіч звярнуў увагу кіраўніка
бюджэтаўтавараючага прадпрыемства на хутчэйшае вырашэнне пытання набыцця
неабходнай тэхнікі для СП «Аграграніт”, на што прагучала запэўніванне: тэхніка
будзе закуплена ў бліжэйшы час.

Дырэктар ААТ «Лунінецкі малочны завод” Сяргей Карпец
недарма назваў узначальвае ім прадпрыемства экспартаарыентаваным – доля
паставак за мяжу тут складае амаль 64 працэнты ад агульнага аб’ёму вырабляемай
прадукцыі. З гэтым звязаны і пэўныя складанасці. Падзенне на знешнім рынку цэн
на сухое абястлушчанае малако не замарудзіла адмоўным чынам адбіцца на агульным
фінансавым становішчы завода. Але гэта было ў пачатку мінулага года. Вынікі ж
абнадзейваюць: прадпрыемства атрымала больш як 8 мільярдаў рублёў чыстага
прыбытку. Нядрэнна ладзяцца справы і ў філіяліле «Лобчанскае”. Кіраўнік
паабяцаў, што на працягу 2013 года селськагаспадарчае прадпрыемства займее
статус ўзорнага і стане своеасаблівай школай жывёлагадоўлі.

СВК «Вулькаўскі світанак”, па словах старшыні
райвыканкама В.М. Агіевіча, застаецца флагманам сельскагаспадарчай вытворчасці
раёна. Яго старшыня Уладзімір Соц расказаў, што калектыў працуе прыбыткова.
Летась тут атрымана прадукцыі на амаль 25 мільярдаў рублёў. У вытворчым спектры
59 працэнтаў займае жывёлагадоўля, 41 – раслінаводства. І калі мінулагоднія
паказчыкі апошняй галіны задавольваюць, то вытворчасць малака і сярэднесутачныя
правагі буйной рагатай жывёлы маглі б быць куды больш важкімі. На думку
кіраўніка, адмоўны ўплыў аказавае цесната ў жывёлагадоўчых памяшканнях.
Умяшчальнасць існуючых – 4000 галоў, грамадскі ж статак налічвае 4 600.
Шукаюць у гаспадарцы і крыніцы фінансавання набыцця кормаўборачнай тэхнікі.

На нарадзе далі слова і маладому кіраўніку СВК «Чучавічы”
Сяргею Богушу. Яшчэ не так даўно гэтую гаспадарку называлі праблемнай. Сёння
калектыў шукае і знаходзіць шляхі выхаду з крызісу. Летась у паўтара раза
больш, чым у папярэднім годзе, атрымана зерня. Павялічваецца вытворчасць малака
– «Чучавіцкі” ўпэўнена набліжаецца да 4-тысячнага рубяжу ў надоях на карову.
Больш атрымалі цялят, а значыць, знойдуць увасабленне ў жыццё планы па нарошчванню
пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Праўда, для гэтага трэба будзе істотна
павялічыць сярэднесутачныя прывагі.

В.М. Агіевіч звярнуў увагу на нізкую выпрацоўку ў разліку
на аднаго работніка, а таксама неабходнасць працягу работ па рэканструкцыі
жывёлагадоўчых памяшканняў.

Праблемы будаўнічага комплексу раёна разгледзелі на
прыкладзе БУ-63. Яе начальнік Аляксандр Дудзіч расказаў, што мінулы год быў
складаным для мікашэвіцкіх будаўнікоў. Пачыналі яго са стратамі, але з часам
здолелі выбрацца з «даўгавой ямы”. Арганізацыя не мела праблем з аб’ёмамі.
Вызначаны аб’екты і на гэты год. У адказ старшыня райвыканкама параіў знайсці
крыніцы павелічэння заработнай платы, якая ў БУ-63 спынілася на адзнацы 3
мільёны 496 тысяч рублёў, што прыкметна менш, чым у аналагічных установах
раёна.

Толькі добрых слоў заслугоўвае работа лунінецкіх
газавікоў. Сваім выступленнем пацвердзіў гэта і дырэктар РВУ «Лунінецрайгаз”
Вячаслаў Сыцэвіч, які паведаміў, што ўсё запланаванае на мінулы год выканана.
Сёлета будуць працягнуты работы па газіфікацыі вёсак раёна. Магістральны
газаправод праз Лахву і Любань будзе пракладзены да Лахаўкі і Луніна.

Дырэктар Багданаўскай СШ Алена Ярмольчык ўзначальвае
школу, дзе вучацца 223 хлопчыкі і дзяўчынкі. Разам з педагогамі яны
дэманструюць зайздросны поспех у спасціганні навук. Летась вучні гэтай вясковай
школы атрымалі 20 Дыпломаў на 2-ім этапе рэспубліканскай прадметнай алімпіяды,
43 працэнты выпускнікоў сталі студэнтамі ВНУ на бюджэтнай аснове. Разам з тым,
Алена Аляксандраўна звярнула ўвагу на здароўе дзетвары, якое з года ў год
пагаршаецца.

Як аздаравіць жыхароў раёна і супрацьстаяць хваробам,
ведае загадчык Дзятлавіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Лілія
Трухановіч. Пра гэта яна і расказала на пасяджэнні гаспадарчага актыву. Прычым
падкрэсліла, што ў гэтай справе важна не столькі роля ўрача, колькі жаданне
чалавека – яго схільнасць да здаровага ладу жыцця. Пакуль жа з 3428 жыхароў
сельсавета амаль палова маюць тыя ці іншыя хранічныя захворванні. І
першынствуюць сярод іх – збоі ў сістэме кровазвароту.

У пэўным сэнсе выніковым было выступленне намесніка
старшыні аблвыканкама Я.А. Бухавецкага. Улічваючы тое, што Якаў Адамавіч
курыруе сельскую гаспадарку, яго словы былі прысвечаны менавіта аналізу спраў у
гэтай галіне. Прыемнага пачулі мала. Прысутныя ў зале разам з абласным
чыноўнікам шукалі адказ на пытанне, чаму раён стабільна знаходзіцца ўнізе
абласной зводкі, асабліва па жывёлагадоўчых паказчыках? Нізкія надоі ад каровы
і сярэднесутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы, не радуе прыплод, затое самы
высокі ў вобласці падзеж. Калі апошнюю лічбу перавесці ў рублі, то за іх можна
было б купіць тры «Ягуары” і два энерганасычаныя трактары!

Вельмі трывожным назваў выступаючы той факт, што па
дадзеных даследаванняў мінулага года яшчэ больш знізілася ўрадлівасць
лунінецкіх палёў. Губляецца гумус, забалочваюцца меліяраваныя землі, нішчацца
тарфянікі – такое стаўленне да зямлі-карміцелькі Якаў Адамавіч назваў
злачынным. «Так не працуюць на зямлі, — сумна канстатаваў намеснік губернатара.
– Калі чалавек не ўмее працаваць, яго можна навучыць, калі не жадае – цяжка
прымусіць”. Гэтыя словы выступаючага балюча разанулі слых, мабыць, кожнага з
прысутных у зале.  Ён заклікаў аграрнікаў
адказна і прынцыпова прааналізаваць стан спраў у кожнай гаспадарцы, кожным яе
падраздзяленні, навесці там парадак і пачаць са строгага захавання
тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны.

Па выніках нарады было прынята рашэнне, дзе адлюстраваны
шляхі далейшага сацыяльна-эканамічнага развіцця Лунінеччыны.

Заключнай часткай мерапрыемства стала ўшанаванне
пераможцаў раённага спаборніцтва за 2012 год за дасягненне лепшых вынікаў у
сферы матэрыяльнай вытворчасці. У прамысловасці Пераходны сцяг райвыканкама
ўручаны калектыву РУВП «Граніт”, Дыпломам адзначаны поспехі РУВП «Уніформ”. У сельскай
гаспадарцы за поспехі ў развіцці раслінаводства Пераходны сцяг райвыканкама
атрымаў СВК «Велута”, жывёлагадоўлі – КУП «Міжлескае”. У сферы гандлю
Пераходным сцягам райвыканкама адзначаны поспехі філіяла «Харчтавары
райспажыўтаварыства. Такой жа ўзнагароды ўдастоены ў сферы паслуг РВУ
«Лунінецрайгаз”. Сярод сельвыканкамаў высокай узнагародай адзначаны Лунінскі
сельвыканкам.

У сацыяльнай сферы Дыпломаў удастоены Дзятлавіцкая
амбулаторыя ўрача агульнай практыкі, Багданаўская СШ і ансамбль «Весніца” Палескага
СДК.

У гэты ж дзень былі ўручаны ўзнагароды пераможцам
конкурсу на лепшае афармленне

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть