УПРЫГОЖЫМ ЖЫЦЦЁ
Школьнікі ўздыхнулі з палёгкай – пачаліся даўгачаканыя восеньскія канікулы. Не трэба рыхтаваць хатнія заданні, спаць можна хоць да абеду, з’явіўся дадатковы вольны час. Але ж такі занятак хутка надакучвае, што рабіць тады, куды накіраваць энергію?
Адказ на гэта пытанне прапанавалі аддзелы адукацыі, і па справах моладзі, БРСМ, РАУС, ЖКГ – арганізатары рэспубліканскай акцыі «Няма чым заняцца? звяртайся да нас”. Яны загадзя паклапаціліся, каб вучні не сумавалі пад час канікулаў.
У панядзелак пачаўся » Тыдзень – добрых спраў.” Вучні СШ №2 і 3 займаліся пасадкай дрэў па вуліцы Заходняя.
Пахмурнае надвор’е хутка змяніла сонейка, нібы радуючыся добрай справе, сагрэла і ўдзельнікаў акцыі і маладыя стройныя саджанцы, якія замянілі не прыжыўшыхся, або зламаных, нядобрай рукой, «зялёных братоў”.
Як сумленныя і працавітыя адзначаны вучні 10 «Б” класа СШ №3.Юрый Арабей, Віталій Ярмаковіч, Дзмітрый Татарыновіч, Канстанцін Мельянец
– Вось вы і зрабілі адну з трох, абавязковых для мужчыны, спраў,– пасадзілі дрэва.
– Яны яе ўжо даўно зрабілі, расказвае класны кіраўнік Уладзімір Іванавіч Вабішчэвіч. – Я вяду гурток школьнага лясніцтва, таму гэтыя хлопцы амаль прафессіяналы. Мы не толькі ўдзельнічаем у розных акцыях, але і самі іх арганізуем. Пасадзіць дрэва – заўжды прыемна.
Праводзьце вольны час з карысцю! І жыцце ніколі не падасцца вам шэрым і не цікавым!