УПУШЧЭННІ МОГУЦЬ КАШТАВАЦЬ ЖЫЦЦЯЎ

Праведзена планавая праверка ЖБК №1 “Палессеэлектрамаш” .
Выяўлены шэраг парушэнняў, якія могуць прывесці да пажару і ўскладніць працэс тушэння і эвакуацыі людзей. У прыватнасці, ля ўваходаў у тэхнічныя паверхі і на дахі адсутнічаюць схемы планіроўкі. Няма доступу да пераходных люкаў на балконах кватэр.  Дэманціраваны  пажарныя лесвіцы на некаторых балконах. Тэхнічны этаж завалены гаручым матэрыялам.
За невыкананне патрабаванняў артыкула 176 Закона РБ “Аб пажарнай бяспецы” да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты старшыня кааператыва і пяць уладальнікаў кватэр.
Сяргей НЕЎДАХ, старшы інспектар РАНС.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть