УРОКІ ЯПОНСКАЙ КАТАСТРОФЫ

павялічваюць патрабаванні да бяспекі сучасных праектаў АЭС

На сучасным этапе развіцця, калі змяншаюцца запасы арганічнага паліва і рэзка растуць цэны на гэты від энерганосьбітаў, а аднаўляемыя крыніцы энергіі, у сілу асаблівсцей іх выкарыстання, не могуць забяспечыць базавую нагрузку ў энергасістэмах, чалавецтва не можа абысціся без атамнай энергетыкі. Адзіным шляхам яе паспяховага развіцця з’яўляецца пастаяннае пацвярджэнне абсалютнай бяспекі.

Сёлета ў гісторыі атамнай энергетыкі адбыліся дзве падзеі, да якіх была прыкавана ўвага грамадскасці ва ўсім свеце – 25-годдзе катастрофы на ЧАЭС і аварыя на АЭС Фукусіма-1 ў Японіі, якая была выклікана землетрасеннем магнітудай 9 і наступным цунамі.

Адным з асноўных наступстваў гэтых здарэнняй з’явілася ўсведамленне ўсімі членамі грамадства неабходнасці сур’ёзнага пераасэнсавання патрабаванняў да бяспекі, як да базавай умовы далейшага развіцця атаманай энергетыкі ў бок іх узмацнення. У чарговы раз стала відавочным, што эканомія ў гэтай сферы можа абярнуцца ў любы момант грандыёзнымі, і не толькі эканамічнымі, стратамі. З другога боку, як паказвае нядаўняе мінулае, аварыі на АЭС, у канчатковым рахунку, абарочваюцца прагрэсам для ўсёй сусветнай атамнай энергетыкі, таму што ў кожным асобным выпадку робіцца глыбокі аналіз падрабязнай інфармацыі ад тым, што адбылося, і прадпрымаюцца адпаведныя меры для папярэджання падобнага ў будучым. Напрыклад, пасля аварыі на ЧАЭС навукоўцы і канструктары атамнай галіны ўдзялілі вялікую ўвагу праблемам забеспячэння бяспекі атамнай энергетыкі. У выніку ўзаемадзеяння спецыялістаў розных сфер узровень бяспекі сучасных АЭС быў павялічаны на тры парадкі.

Прадстаўнікі ядзерных дзяржаў агучылі рэакцыю на падзеі 11 сакавіка ў Японіі і папярэднія рашэнні па стратэгічных планах атамных галін. Большасць краін не адмаўляецца ад працягу ядзерна-энергетычных праграм. Аднак, глыбокі аналіз будучага атамнай энергетыкі ў кожнай дзяржаве – наперадзе.

Пасля падзей на АЭС Фукусіма-1 перашчарговымі мерамі ў большасці краін, дзе функцыянуюць атамныя энергаблокі, з’явіліся маштабная праверка дзеючых рэактараў (правядзенне стрэс-тэстаў) і ўзмацненне патрабаванняў па бяспецы атамных станцый, што будуюцца і праектуюцца. Да выпрацоўкі адзіных наднацыянальных патрабаванняў прыступілі групы пры МАГАТЭ і Сусветнай асацыяцыі аператараў атамных станцый.

У канцы чэрвеня ў Вене (Аўстрыя) адбылася канферэнцыя МАГАТЭ на ўзроўні кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў па пытаннях ядзернай бяспекі. Да пачатку парвядзення форума ў фінальнай рэдакцыі выдадзены два дакументы: справаздачы кіраўніцтва Японіі і экспертнай групы, якая вывучала абставіны аварыі ў краіне ўзыходзячага сонца. Прынята дэкларацыя, якая характарызуе іх як «папярэднюю ацэнку” японсікх падзей і падкрэслівае неабходнасць атрымання ў далейшым ад абодвух бакоў «усеабдымнага і абсалютна празрыстага” аналізу аварыі. Прадугледжана распрацоўка праекта плана дзеянняў па павелічэнню ядзернай бяспекі з улікам урокаў аварыі на АЭС Фукусіма-1. Дакумент будзе разгледжаны на Савеце кіраўнікоў, затым – у ходзе 55-ай сесіі МАГАТЭ і на Генеральнай канферэнцыі ў верасні.

Для Рэспублікі Беларусь, якая знаходзіцца ў акружэнні атамных станцый, што размешчаны на замежных тэрыторыях, важныя адносіны да бяспекі АЭС ў еўрапейскіх краінах.

Будучае ядзернай энергетыкі стала прадметам вострых дыскусій і сярод краін – членаў Еўрасаюза. У чэрвені пачата комплексная праверка ядзернай інфраструктуры кантынента. Неабходна ўпэўніцца ў бяспецы ядзерных рэактараў на тэрыторыі кожнай краіны. Праверцы належаць не толькі ядзерныя энергаблокі, але і ўсе без выключэння аб’екты ядзернай індустрыі. Ажыццяўляюць тэсціраванне Еўрапейская камісія, а таксама незалежныя рэгулятары.

Крытэрыі стрэс-тэстаў уключаюць праверку надзейнасці атамных станцый на выпадак стыхійных бестваў, упрыватнасці, землетрасенняў і паводак, а таксама розных тэхнагенных аварый. Акрамя таго, улічваецца шырокае кола рызык, якія выкліканы чалавечым фактарам, – ад памылак аператара АЭС да тэрактаў на станцыі ці падзення на яе самалёта. Таксама плануецца прааналізаваць працэдуры, якія распрацаваны на кожнай АЭС на выпадак экстранай сітуацыі, у прыватнасці, забеспячэнне знешнега электрасілкавання крытычных сістэм станцыі, напрыклад, сістэмы ахалоджання рэактара.

Праверку надзейнасці і бяспекі АЭС, якія эксплуатуюцца і будуюцца, правяла і Расія. На думку расійскіх атамшчыкаў, пасля аварыі на АЭС Фукусіма-1 стандарты бяспекі павінны стаць «нормай міжнароднага права, якая будзе абавязкова для захоўвання ўсімі дзяржавамі”.

Вадзім ЛЯЎКОВІЧ, начальнік аддзела па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть