“УСЁ АБ ПРАВАХ ДЗIЦЯЦI”
Пад такой назвай прайшло мерапрыемства ў клубе «Сябруем з законам» у сацыяльна-педагагічным цэнтры з дзіцячым прытулкам.
Удзел у iм прынялi падлеткi, што стаяць на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх РАУС. Арганізатары пастараліся зрабіць сапраўдны прававы ўрок, падчас якога «цяжкiм» падлеткам прапаноўвалася асэнсаваць неабходнасць законапаслухмяных паводзiн у грамадстве. Школьнікі працавалi ў камандах, аналiзавалi праблемныя сiтуацыi, рабілi калажы на вызначаную тэму.
Перад сабраўшыміся выступiлi памочнік пракурора Андрэй Пляскач, намеснiк старшынi камicii па справах непаўналетнiх райвыканкама Наталля Вiнаградава, начальнiк iнспекцыi па справах непаўналетнiх РАУС Аляксандр Вярэнiч, загадчык сектара па ахове дзяцiнства аддзела адукацыі Таццяна Шандарэўская.
Таццяна РАМАНОВIЧ, педагог сацыяльны СПЦ з дзiцячым прытулкам.