УВАГА З БОКУ ЎЛАД
вельмі кранула Ганаровага грамадзяніна Лунінца, ветэрана
Вялікай Айчыннай вайны Аляксея Віктаравіча Мінакова.
Напярэдадні Дня Перамогі ў госці да 92-гадовага
гараджаніна з падарункамі прыйшлі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, яго
намеснік Віктар Рафаловіч і галоўны рэдактар «Лунінецкіх навін” Таццяна
Вайцяхоўская. Расчулены былы франтавік, які з чэрвеня 1941 па люты 1945-га быў
у дзейнічаючай арміі, не хаваў усхваляванасці і не шкадаваў удзячных слоў за
ўвагу да , як падкрэсліў сам, «яго сціплай асобы”. Зрэшты, сціпласць –
характэрная рыса Аляксея Віктаравіча, які не любіць хваліцца баявымі заслугамі,
хоць мае мноства ўзнагарод, і ніколі не скардзіцца на жыццё. Ён проста ўдзячны
за магчымасць сустрэць чарговы пераможны май, сагрэты клопатам і цеплынёй
блізкіх людзей і спадзяецца, што лёс яшчэ неаднойчы падарыць магчымасць у Дзень
Перамогі адчуць шчымлівае хваляванне ад усведамлення непасрэднага дачынення да
гэтага вялікага свята.