ВАДА НЕ ДАРУЕ СВАВОЛЬСТВА…

Водная гладзь заўсёды прыцягвае людзей усіх узростаў. Асабліва актуальна гэта пры ўстанаўленні цёплага надвор’я. На жаль, спякоту не ўсе праводзяць у ценю, як гэта рэкамендуюць урачы. Многія, разамлеўшы на сонцы, спрабуюць “астыць” у вадзе. Яшчэ горш, калі грамадзяне, “разгарачыўшыся” з дапамогай спіртнога, ідуць на спаборніцтвы з воднай стыхіяй. Яна ж не церпіць бесклапотнасці і горасна карае за знявагу правілаў паводзін.

Летась у вобласці загінулі 100 чалавек, у тым ліку 7 дзяцей. У пераважнай большасці яны купаліся ў месцах, не вызначаных для гэтых мэт, што і прывяло да сумных вынікаў. Між тым, такія паводзіны з’яўляюцца правапарушэннем, за якія прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. Захоўванне законнасці на пляжах і ў месцах масавага адпачынку грамадзян заўсёды будзе знаходзіцца пад пільнай увагай супрацоўнікаў міліцыі.

Але, як бы ні стараліся адпаведныя службы забяспечыць абарону людзей на вадзе, бяспека адпачываючых залежыць у першую чаргу ад іх саміх. Нагадаем яшчэ раз: купанне ў незнаёмых, не вызначаных для гэтага месцах, ужыванне алгагольных напіткаў, свавольства на вадзе, няўважлівасць з боку дарослых да іх малалетніх сыноў і дочак, – усё гэта можа прывесці да бяды.

Просім вас захоўваць элементарныя правілы паводзін на адпачынку каля вадаёмаў. Вада не даруе памылак…

Віктар МЕЛЬНІКАЎ, супрацоўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, Віталь РЫЛАЧ, намеснік начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть