ВЕДАЕМ, ПОМНІМ, ГАНАРЫМСЯ
З нагоды адкрыцця месячніка абаронна-патрыятычнай работы Лунінецка-Ганцавічская структура ДТСААФ арганізавала паездку ў Бастынь.
Вучні 5-11 классаў Лунінецкай СШ №1 і выхаванцы стралковага гуртка наведалі музей «Памяць”, больш даведаліся аб той жорсткай спякотнай вайне. Пра вёску, школу, яе таленавітых выпускнікоў рассказалі васьмікласніцы Анастасія Дырман, Наталля Качановіч, Юлія Грыневіч і Наталля Бунас.
У актавай зале школьнікі пазнаёміліся з удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны Паўлам Бунасам і воінам-інтэрнацыяналістам Анатолем Ліхтаром.
Інструктар па арганізацыйна-масавай і спартыўнай рабоце Ганна Туміловіч, старшыня Лунінецка-Ганцавічскай структуры ДТСААФ Барыс Гнедзька, а таксама намеснік дырэктара школы №1 г. Лунінца па выхаваўчай рабоце Сяргей Грушэўскі выказалі падзяку дырэктару Бастынскай СШ Яраславу Койка і ўсім настаўнікам за працу і захаванне гісторыі.