ВОСЬ, ВАДЗІЦЕЛЬ, ПАГЛЯДЗІЦЕ!

Карыснай размінкай перад абласнымі спаборніцтвамі стаў занальны злёт юных інспектараў дарожнага руху, які прайшоў на базе Вулькаўскай 1 СШ.

Пачатак мерапрыемства абвясціла ўрачыстая лінейка. Удалага выступлення прадстаўнікам шасці каманд пажадаў старшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ УУС аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч.

Натхняючая сіла слоў прыйшлася дарэчы падчас конкурснай праграмы. Яна выявіла лепшых знаўцаў у ПДД, медыцынскай дапамозе, фігурным ваджэнні і аўтагарадку, а таксама выступленні агітбрыгад. Асобнай часткай стала выпрабаванне ад супрацоўнікаў Брэсцкай Дзяржаўтаінспекцыі: юнакі і дзяўчаты рашалі задачы, прадстаўленыя на мультымедыйным праектары. У выніку напружанай барацьбы пераможныя месцы дасталіся камандам са Столінскага, Лунінецкага і Пінскага раёнаў. Асобнымі прызамі адзначаны юныя інспектары дарожнага руху з Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў, а таксама Пінска.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть