ВУЧЫЦЬ ЛЮБВІ

да роднага краю ветэран педагагічнай працы Іван
Аляксеевіч Панасюк.

Раней ён настаўнічаў у Вялуцкай
СШ, школе-інтэрнаце, СШ №2 г. Лунінца. Выйшаўшы на заслужаны адпачынак, заняўся
літаратурнай творчасцю. Ён стаў аўтарам 9-ці кніг аб прыродзе нашага краю, яго
гісторыі, людзях, якія ў час вайны абаранялі родную зямлю ад ворагаў, а ў
мірным жыцці працуюць на дабрабыт і росквіт сваёй старонкі.

Аб гэтым Іван Аляксеевіч расказваў
на класнай гадзіне ў нашым 8 «А”. Дзеці зачаравана слухалі ганаровага госця.
Папрасіла іх падзяліцца ўражаннямі.

Ангеліна Скрыль: Зацікавіла біяграфія, веданне некалькіх моў, а галоўнае – уменне
размаўляць на беларускай…

Юлія Белавус: Аказваецца, няпроста напісаць кнігу, – трэба скласці план, вызначыць
кантакты людзей, якія цікавяць, шмат часу выдаткаваць на перапіску.

Дар’яна Бабовік: У кнігах Івана Аляксеевіча шмат фотаздымкаў. І ўсё гэта – таксама яго
працы!

Андрэй Коўшык: Іван Аляксеевіч гаварыў так хутка, як быццам бы хацеў у адну гадзіну
змясціць значна больш часу.

Вадзім Бунас: Кнігі нашага земляка можна пачытаць нават у Інтэрнеце. Застаецца пажадаць
яму новых поспехаў.

Сустрэча адбылася, як кажуць, на
адным дыханні. Мы сфатаграфаваліся на памяць і запрасілі Івана Аляксеевіча
наведваць наш клас часцей.

Святлана ПРОФІТ, настаўнік СШ №3 г. Лунінца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть