ВУЛІЦА ў гонар сяржанта

На адміністрацыйным будынку Лунінецкай ЖКГ, што размешчана па вуліцы імя Клаўдзіі Бажэнавай, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Тэкст увекавечыў кароткія звесткі аб дзяўчыне, якая нарадзілася ў вёсцы Алпашы Мажнінскага раёна Удмурціі (Расія). У час вайны яна стала ў рады абаронцаў Айчыны. Сяржант, камандзір мінамётнага разліку 107 палка 55 стралковай дывізіі загінула пры вызваленні нашага раёна. 
Праз некалькі года пасля вайны адбылося перазахаванне з адзіночных магіл у наваколлях Лунінца ў цэнтр горада, дзе быў закладзены Сквер Перамогі. Удзельнікі тагачасных падзей дагэтуль памятаюць: калі разгарнулі плашч-палатку з целам дзяўчыны, каб перакласці ў труну, уразіліся – нават палявыя кветкі, што аднапалчане палажылі ёй пры пахаванні, захавалі свой колер…
У свой час кіраўніцтва камунальнай службы звярнулася ў рэдакцыю “ЛН” за матэрыялам аб К.В. Бажэнавай. Як не павітаць ініцыятыву работнікаў ЖКГ! Яны не толькі інфармацыйную га-дзіну прысвяцілі адной з загінуўшых вызваліцельніц Лунінца, але і заказалі памятны знак, што калектыву і прахожым тлумачыць назву вуліцы.
– Нам хацелася, па прыкладу іншых гарадоў, устанавіць памятныя шыльды на ўсіх вуліцах, названых у гонар герояў вайны ці гістарычных асоб, – расказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Таццяна Вакульчык. – На жаль, гэта патрабуе вялікіх фінансавых выдаткаў. Пакуль абмежаваліся дзвюма мемарыяльнымі дошкамі. Другая – у гонар Максіма Багдановіча – будзе ўстаноўлена на будынку бальніцы, якая знаходзіцца на вуліцы імя вялікага нацыянальнага паэта.
Выдатна, калі б па прыкладу ЖКГ і іншыя арганізацыі ўсталявалі мемарыяльныя дошкі пад назвай вуліцы, прысвечанай камусьці з герояў шматлікіх войнаў, ад якіх пакутаваў наш край. Але гэта работа павінна адбывацца па ўзгадненню з архітэктурнай службай, каб афармленне вуліц было вытрымана ў адзіным мастацкім стылі. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть