“ВЯСНА” БЕЗ ПЕРАКЛАДУ

У тэатральнай пастаноўцы, прысвечанай актуальнай для
ўсяго свету тэме абароны прыроды, удзельнічалі школьнікі з Беларусі і Германіі.

З нашага боку гэта былі вучні з Мінска і Лунінца, з
нямецкага – моладзь горада Ротвайль. Юнакоў і дзяўчат аб’яднала дзейнасць у
экалагічных праектах, сярод якіх быў і спектакль «Вясна”. Госці са сталіцы і
замежжа наведалі эколага-асветны цэнтр ЗРЗ «Сярэдняя Прыпяць”. Прыемна было
адзначаць іх захапленне палесскімі краявідамі і гасціннасцю гаспадароў,
частаваўшых бярозавікам і юшкай. Вялікае ўражанне зрабілі экскурсія па Лунінцу
і асабліва – цудоўны канцэрт узорнага ансамбля «Сунічка” СШ в. Вулька 1 у Доме
культуры чыгуначнікаў.

Усім надоўга запомніцца і сустрэча ў ліцэі. Беларуска-нямецкая
дэлегацыя з цікавасцю азнаёмілася з экспанатамі краязнаўчага кутка. У нашай
праграме, акрамя старонак мінулага, шмат паведамленняў было прысвечана і
сучаснаму становішчу дзвюх краін. Ліцэісты расказвалі аб родным горадзе,
мерапрыемствах па пераадоленню наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Нашу ўвагу
прыцягнулі выступленні равеснікаў з Ротвайля, дзякуючы чаму лунінчане
ажыццявілі завочнае падарожжа па Германіі. Агульнае абмеркаванне выклікалі
пытанні адукацыі, захапленняў, інтарэсаў. Пад гітару спявалі добрыя песні на
розных мовах, якія былі зразумелыя без перакладу.

Падзяляем перакананне нашых бацькоў у раскошы чалавечых
зносін. Прагматычная моладзь ХХІ стагоддзя шчаслівая яшчэ і тым, што атрымалі
практычную карысць, выпрабаваўшы сваю нямецкую мову ў гутарках з яе носьбітамі.
Вельмі важна, што ў народную дыпламатыю ўключаецца пакаленне, якому не патрэбны
перакладчыкі. Значыць, Еўропа будзе лепш разумець экалагічныя праблемы і
агульначалавечыя каштоўнасці Беларусі.

Надзея СОГАВА, 11-класніца ліцэя. 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть