“ВЫДАТНА” ДЗЯРЖАВЕ ЗА ПАДТРЫМКУ ШКОЛЫ”
Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Ігнатаўна ВЕРАС:
– У свой час класік сцвярджаў: «Перамогу рэвалюцыі замацуе толькі школа”. І амаль праз сто год пераконваемся ў сапраўднасці гэтых слоў. Паступальны рух нашай краіны наперад забяспечваецца ў тым ліку і павышэннем якасці адукацыі на ўсіх узроўнях, удасканаленнем выхаваўчай работы і кадравай палітыкі, умацаваннем матэрыяльна-тэхнічнай базы.
На сёння ў нас дзейнічае 81 установа адукацыі. Хаця за 5 год зменшылася колькасць школьнікаў (9628 супраць 11030), але павялічылася – малышоў (3048 супраць 2853). Да традыцыйных дзіцячых садкоў дабавіліся новыя формы арганізацыі дашкольнага выхавання – 5 вучэбна-педагагічных комплексаў «школа-сад”, 3 гульнявыя пляцоўкі, 1 сямейны дзіцячы сад. У шэрагу ўстаноў адкрыты новыя групы. Усё гэта дазволіла ахапіць дашкольнай адукацыяй з 67,2 працэнта дзяцей у 2006 годзе да 78,9 – у 2010-ым.
З улікам назапашанага вопыту пасля правядзення шырокага абмеркавання ў грамадстве ўнесены карэктывы ў арганізацыю і ўтрыманне адукацыі ў школе. Цяпер 11-гадовы тэрмін навучання, 5-дзённы рабочы тыдзень, 10-бальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў прывычныя і зразумелыя для дзяцей і бацькоў.
У школах раёна працуюць 1179 настаўнікаў. За прайшоўшыя 5 год на 5,7 працэнта павялічылася колькасць педагогаў з вышэйшай адукацыяй, больш як на 11 – маючых вышэйшую і першую катэгорыі. Гэтаму ўзроўню адпавядаюць амаль 72 працэнты выкладчыкаў!
Маніторынг якасці адукацыі дазваляе ўбачыць станоўчую дынаміку вынікаў вучэбнай дзейнасці ўсіх школьнікаў раёна. За 5 год 33 выпускнікі ўзнагароджаны залатымі (26) і сярэбранымі (7) медалямі, 540 школьнікаў – Падзячнымі лістамі за поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў.
Адным з паказчыкаў якасці работы ўстаноў адукацыі з’яўляецца ўзровень паступлення выпускнікоў у ВНУ. У параўнанні з 2006-ым колькасць студэнтаў павялічылася больш як на 7 працэнтаў і склала 42 працэнты. Найлепшых паказчыкаў дасягаюць вучні гімназіі (95,2%), ліцэя (94,7%), Кажан-Гарадоцкай СШ (54,2%).
Значная работа праведзена па выкананню Праграмы комплекснай інфарматызацыі сістэмы адукацыі раёна. У 2007 годзе была выведзена з эксплуатацыі камп’ютарная тэхніка выпуску да 1998-га. На сёння ў раёне абсталяваны 46 сучасных класаў інфарматыкі, у якіх устаноўлены 327 камп’ютараў адпаведных патрабаванняў. Выконваецца сацыяльны стандарт у галіне інфарматызацыі.
Рэалізуючы Дэкрэт №18 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях”, павялічылі эфектыўнасць работы па прафілактыцы сацыяльна-небяспечнага становішча няпоўнагадовых. На ўліку ў банку дадзеных стаіць 90 дзяцей з 42 сем’яў. Штогод змяншаецца колькасць грамадзян, якіх пазбаўляюць бацькоўскіх правоў (у 2006 годзе – 39, летась – 29 чалавек). У прыёмных і апякунскіх сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу адаграваюцца сэрцы 95 сірот.
Выхаванне дзяцей ажыццяўляецца праз гурткі па інтарэсах і спартыўныя секцыі. У заняткі па захапленнях прыцягнуты амаль 60 працэнтаў вучняў. Аматараў фізічнай культуры забяспечваем спортінвентаром і абсталяваннем, якога набыта на суму каля 200 мільёнаў рублёў.
Самым хвалюючым пытаннем застаецца ўмацаванне здароўя падрастаючага пакалення. Па-ранейшаму ў нас вялікая колькасць пропускаў па хваробе, хаця ў 7-мі дашкольных установах функцыянуюць 14 санаторных груп. Аздараўленне праходзяць больш як 230 дзяцей.
Важнейшым здароўезберагаючым фактарам з’яўляецца стварэнне камфортнага адукацыйнага асяроддзя. Істотныя вынікі дасягнуты пры рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі. За пяцігодку на рамонты ўстаноў адукацыі выдаткавана 14,5 мільярда раблёў, у тым ліку 8,2 мільярда – на ўдасканаленне 16 агульнаадукацыйных і 15 дашкольных устаноў, размешчаных у 18 аграгарадках.
З 80-ці аб’ектаў сферы адукацыі ў 50-ці – адрамантаваны дахі, у палове ўстаноў заменены блокі, у 35-ці – устаноўлена аўтаномная пажарная сігналізацыя. Практычна паўсюдна памяшканні забяспечаны энергазберагаючымі свяцільнямі. Амаль 890 мільёнаў рублёў выдаткавана на набыццё камп’ютарнага, а таксама тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання ў харчовых блоках, на 530 мільёнаў – закуплена новай школьнай мэблі, на 950 мільёнаў – неабходных прыналежнасцей. Для падвозу дзяцей у школы набыты 4 аўтобусы, а ўсяго іх 11.
Уражваючыя лічбы ўмацавання нашай сферы можна працягваць. Аналізуючы вынікі Праграмы развіцця сістэмы адукацыі раёна на 2006-2010 гады, з задавальненнем адзначаем: у асноўным усе мерапрыемствы і прагнозныя паказчыкі на пяцігодку выкананы. Такія дасягненні – наш годны адказ на падтрымку сферы адукацыі кіраўніцтвам дзяржавы.