“Веснавы карагод у Пашуках”

Міжнародны фестываль ладзіўся грамадскім аб’яднаннем аматараў мастацтва рэгіёнаў Белавежскай пушчы “Брэстчына-тур” у Камянецкім раёне.

Сустрэча адбывалася на пляцоўцы перад вясковым праваслаўным храмам. Цудоўна выступілі ў гасцях здольныя зямлячкі з Лобчы. Вядомая байкапісца Настасся Якавец чытала свае вясёлыя творы, а спявалі з ёй разам сяброўкі па захапленню – Вера Калешка, Таццяна Юрко і Вольга Якавец. Яны выканалі ўрыўкі з траецкіх і вясельных абрадаў, а таксама некалькі народных песень. Пазнаёміліся і з самабытнай творчасцю аматараў фальклору з іншых мясцін – ансамбля “Орліца” з в. Навіцкавічы, якія прадстаўлялі гаспадароў свята, вакальнага трыа сясцёр Лук’яновічаў з в. Ляснікі Драгічынскага раёна, калектыву дударскай музыкі “Ветах” з Мінска.

–Найбольш радаваліся сустрэчы з ансамблем “Жэмэрва” паселішча Студзіводы Бельска-Падляскага ваяводства, – расказвае Настасся Іванаўна. – Летась наш калектыў “Лабчанка” быў удзельнікам жніўнага фестывалю, які праводзяць у Польшчы. Сёлета зноў захапіліся спевамі і танцамі маладзёжнай групы замежнага фальклорнага гурта, які па-свойму выконвае беларускія творы, здзіўляючы нават убраннем – вяночкамі з бруснічніку.

Самадзейных артыстаў здымала група тэлеканала “Лад”. “Веснавы карагод…” з песнямі прайшоў па вёсцы Пашукі, размешчанай на ўскрайку Белавежжа. Мэтай сустрэчы з’яўляецца захаванне аддаленых куточкаў, іх далучэнне да сучаснага культурнага жыцця праз прызму народных традыцый. Прадстаўнікі нашага краю адзначалі, што вялікая колькасць удзельнікаў і гасцей фестывалю пераконваюць у жыццяздольнасці глыбінкі, уражваючай мастацкімі здольнасцямі жыхароў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть