Вялікдзень ПРЫГОЖЫ
У храме, які будуецца ў Лунінцы ў гонар іконы Божай Маці «Взыскание погибших”, Светлае Хрыстова Уваскрэсенне азнаменавалася літаратурна-музычнай кампазіцыяй выхаванцаў нядзельнай школы.
Свята святаў услаўляў дзіцячы ансамбль духоўных спеваў пад кіраўніцтвам Алены Георгіеўны Кавалевіч. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі вершы аб падзеях 2000-гадовай даўніны, якія засталіся такімі ж блізкімі і кранаючымі сэрцы хрысціян, быццам адбываліся зусім нядаўна. Таксама, як юныя артысты, за іх выступленні хваляваліся настаўніцы Ніна Сямёнаўна Ільючык (СШ №1), Ірына Аляксандраўна Молчан (СШ №2), Наталля Іванаўна Казанкова (СШ №4). Затым адбылася касцюміраваная пастаноўка «Вялікдзень Прыгожы” на тэму біблейскіх сюжэтаў.
Настаяцель храма іерэй Сергій Крышталь выказаў агульнае захапленне шматлікіх гледачоў тэатралізаванага прадстаўлення і падзякаваў арганізатарам свята, падкрэсліўшы, што менавіта дзеці надаюць царкве сапраўдную духоўную сутнасць і пераемнасць запаведзяў Божых.