ХАЧУ ВЕДАЦЬ…
ХАЧУ ВЕДАЦЬ…
ХАЧУ ВЕДАЦЬ …
… ЧАМУ НЕ ЗАЛІЧЫЛІ Ў СТАЖ УВЕСЬ ЧАС РАБОТЫ?
Калі ў 2000 годзе выходзіў на заслужаны адпачынак, ва
ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне прадставіў працоўную кніжку
з указаннем месцаў работы і стажу. Аднак чамусьці мне не залічылі адзін год,
калі працаваў у калгасе «40 год Кастрычніка” вадзіцелем. Запіс у працоўнай
кніжцы ёсць, а вось даведку аб колькасці працадзён у гаспадарцы даць не змаглі
– звесткі згубіліся. Мне 70 год, і яшчэ жывыя сведкі, якія могуць пацвердзіць,
што ў 1962 годзе я сапраўды працаваў у калгасе вадзіцелем. Дапамажыце аднавіць
справядлівасць.
Яўген Мігалевіч
в. Лутавень.
Адказвае начальнік упраўлення па працы, занятасці і
сацыяльная й абароне Ірына СЕМЯНЧЭНКА:
— Паважаны Яўген Іванавіч, у вашай працоўнай кніжцы і
сапраўды ёсць запіс аб прыёме на работу ў тагачасны калгас «40 год Кастрычніка”
у якасці шафёра з 30 снежня 1962 года. Зроблена яна на падставе рашэння
праўлення калгаса, якое адбылося ў гэты ж дзень. 30 лістапада 1964 года з
работы вы звольнены. Але справа ў тым, што згодна з артыкулам 51 Закона
Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні” у стаж работы пры назначэнні
пенсіі залічваецца работа ў калгасе на падставе адпрацаваных за год працадзён
ці сум заработных плат. Менавіта гэтыя звесткі і не здолелі прадаставіць з
калгаса «40 год Кастрычніка”, калі туды мы зрабілі запыт. Згодна з даведкай
№47, выдадзенай 3 сакавіка 2000 года, членам калгаса вы з’яўляліся з 1964 года
і адпрацавалі 656, 32 працадня. Менавіта таму і залічылі ў працоўны стаж 9 месяцаў
– перыяд з 1 студзеня 1964 года па 30 верасня 1964.
Аднак, каб высветліць усе нюансы, зрабілі запыт у
занальны дзяржаўны архіў г. Пінска, адкуль атрымалі адказ, што звестак аб
прыёме на работу Я.І. Мігалевіча няма. Не знайшлі іх ў захоўваючыхся ў СП
«Аграграніт” кнігах уліку працы і заработнай платы калгаснікаў. Таму залічыць у
стаж работу ў 1962 годзе падстаў не маем.
Архіўная выпіска пратакола пасяджэння праўлення калгаса
«40 год Кастрычніка” №15 ад 15 ліпеня 1963 года, выдадзеная занальным архівам,
сведчыць, што вы прасілі прыняць на работу шафёрам-слесарам з 17 мая 1963 года.
З 17 мая вас зацвярдзілі на гэтай пасадзе. Пра тое, што вы былі членам калгаса
ў 1962 годзе, звестак няма. Перыяд з 17 мая па 31 снежня 1963 годаможа быць
залічаны ў стаж як работа па працоўнаму дагавору, але на памер пенсіі гэта не
паўплывае. У выпадку нязгоды можаце абскардзіць рашэнне ў камітэце па працы,
занятасці і сацыяльнай абароне (г. Брэст, вул. Гогаля,71).
Ад рэдакцыі. Падобныя недарэчнасці, калі архіўныя звесткі
пра той ці іншы перыяд калгаснай дзейнасці не захаваліся, а людзі насамрэч
працавалі, нярэдкія ў наш час. І аднавіць справядлівасць усё-такі можна. Тым
больш, як піша сам Я.І. Мігалевіч, ёсць нямала сведкаў, якія працавалі побач і
могуць пацвердзіць факт работы Яўгена Іванавіча ў калгасе. Можна, вядома,
звярнуцца ў вышэйстаячую інстанцыю, але, на нашу думку, прасцей – прынесці
іскавую заяву аб устанаўленні факта атрымання заработнай платы за 1962 год у
суд. Скласці яе дапамогуць у юрыдычнай кансультацыі, якая знаходзцца па адрасе
г. Лунінц, вул. Фрунзе,6.
… ЧАМУ НЕ ПРАЦУЕ МАГАЗІН?
Вёска дастаткова вялікая, а на дзвярах магазіна працяглы
час красуецца замок. За самымі неабходнымі таварамі даводзіцца дабірацца ў
суседнія паселішчы…
Уладзімір Бандарэвіч
в. Засценак.
Адказвае першы намеснік старшыні праўлення
райспажыўтаварыства Ніна НЕКРАШЭВІЧ:
— Магахін №90 філіяла «Аптова-рознічнае аб’яднанне” ў в.
Засценак закрыты часова ў сувязі з хваробай прадаўца. Пачынаючы з 8 мая 2012
года ў гэты населены пункт наладжаны выезд аўталаўкі. На ўваходных дзвярах у
вясковую краму размешчаны графік прыезду магазіна на колах.
ХАЧУ ВЕДАЦЬ…
Тлумачыць начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ірына Семянчэнка: