ХАРЧАВАННЕ немаўлятам – БЯСПЛАТНА

Права на бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання дзяцей першых двух год жыцця маюць сем’і грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, пастаянна пражываючых у Рэспубліцы Беларусь, якія:

маюць сярэднедушавы даход у месяц не вышэй за 100 працэнтаў найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (з 1 жніўня ён складае 442.360 рублёў) у сярэднім на душу насельніцтва за апошнія два кварталы;

пры нараджэнні тройні і больш дзяцей без уліку вышэй указанага.

Гэта пастанова не распаўсюджваецца на дзяцей-сірот і дзяцей, пазбаўленых бацькоў, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні ў дзіцячых інтэрнатных установах, у тым ліку і на патранатным выхаванні, дзіцячых вёсках (гарадках), апякунскіх, прыёмных сем’ях, дзіцячых дамах сямейнага тыпу.

Парадак атрымання льготы вызначаецца адпаведным Палажэннем. Згодна з ім, супольны даход сям’і вылічваецца за 6 месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за бясплатным забеспячэннем прадуктамі харчавання. Яно прызначаецца, калі працаздольны бацька ў поўнай сям’і ці чалавек, з якім маці састаіць у незарэгістраваным шлюбе, але сумесна пражывае і вядзе агульную гаспадарку, працуе. Калі ж мужчына не працаваў больш як 6 месяцаў перад датай звароту, сям’я не мае права на льготу.

Прадукты харчавання бясплатна не атрымаюць і ў тых выпадках, калі:

член сям’і (бацька ў няпоўнай сям’і) мае ва ўласнасці больш, чым адно жылое памяшканне (кватэру), за выключэннем мнагадзетных сем’яў;

здае па дагавору найму (паднайму) жылое памяшканне;

ажыццяўляў выязны турызм (вандроўку за кошт уласных сродкаў за межы краіны на адпачынак, з пазнавальнымі і іншымі мэтамі без заняткаў працоўнай, прадпрымальніцкай і іншай, прыносячай даход, дзейнасцю) у апошнія 6 месяцаў перад датай звароту;

на працягу гэтага ж тэрміну набыў транспартны сродак (акрамя мапеда і веласіпеда), за выключэннем сем’яў, якія маюць дзяцей-інвалідаў, інвалідаў І і ІІ груп, мнагадзетных сем’яў;

мае зямельны ўчастак для вядзення асабістай дапаможнай гаспадаркі, але не выкарыстоўвае яго для атрымання сельскагаспадарчай прадукцыі, за выключэннем бацькі ў няпоўнай сям’і, які з’яўляецца інвалідам І ці ІІ групы, ці бацькі ў няпоўнай сям’і, які ажыццяўляе догляд за дзіцём-інвалідам.

Заява на спецыяльным бланку падаецца адным з бацькоў дзіцяці па месцы жыхарства (знаходжання) у наша ўпраўленне (г. Лунінец, вул. Чырвоная, 1, каб. 108, тэл. 2-27-75).

Бясплатнае забеспячэнне прадуктамі харчавання ажыццяўляецца прадуткамі айчыннай вытворчасці, што прызначаны для дзяцей ранняга ўзросту і маюць адпаведную маркіроўку на ўпакоўцы з указаннем узросту, з якога яны могуць ужывацца ў ежу.

Калі бацькі не атрымалі прадукты на працягу месяца, сям’я страчвае льготу на гэты месяц.

У арганізацыі гандлю прадукты адпускаюцца ў межах нормы ва ўпакоўках таго аб’ёму расфасоўкі, які маецца ў асартыменце. Калі норма водпуску складае менш упакоўкі, гэты прадукт не адпускаецца. Замена харчавання, якое прадугледжана прыкладнымі наборамі, іншымі прадуктамі не дапускаецца.

Ірына СЕМЯНЧЭНКА, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть