Хочаце ведаць, “ЯК УКРАСЦІ БЕЛЬМАНДО”?

Прыходзьце 17 снежня, у панядзелак, у 11 гадзін у кінатэатр «Кастрычнік”. У гонар свята ўваход свабодны – фільм будзе дэманстравацца бясплатна.
Дырэктар раённай кінавідэасеткі Кацярына Сумар паведаміла, што перад сеансам адбудзецца невялікая праграма. Гледачам нагадаюць гісторыю «важнейшага з мастацтваў” (ад першай айчыннай стужкі «Лясная быль”), развіццё «сінема” ў Лунінцы, ушануюць памяць першых кінамеханікаў (некаторыя з іх адлюстраваны ў фільме «Даеш кіно”), праз відэаролік пакажуць сённяшняе жыццё калектыву. 
Прафесійнае свята работнікі сустракаюць з выкананнем асноўных фінансава-эканамічных паказчыкаў. Па аказанню платных паслуг лунінчане займаюць другое месца на Брэстчыне. У агульны набытак важкі ўклад уносяць калектыў кінатэатра «Кастрычнік” на чале з кінамеханікам Сяргеем Басюком, вядучы метадыст Наталля Паўлюкавец, якая арганізуе работу аўтакінавідэаперасоўкі, метадыст Яўгенія Уласевіч. 
Кацярына Пятроўна запрашае лунінчан і гасцей горада на вясёлую беларускую кінакамедыю, якая напамінам аб ласкавым леце сагрэе ў снежаньскі дзень.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть