Я ВЫПІСВАЮ “ЛУНІНЕЦКІЯ НАВІНЫ”, ТАМУ ШТО…

Святлана Міхайлаўна КАЦУБА, кіраўнік літаратурна-драматычнага гуртка Люшчанскай яслі-сад-базавай школы (на здымку другая справа разам са сваімі вучаніцамі):

–…люблю быць у курсе ўсіх навін з жыцця роднага краю. У “раёнцы” знаходжу любую інфармацыю: палітыку і эканоміку, адкрытыя дыялогі з прадстаўнікамі мясцовай вертыкалі, шчырыя нарысы і замалёўкі пра землякоў. Радуе пятнічная “талстушка” аб’ёмам і насычанасцю публікацый. Не трэба дадаткова набываць іншыя выданні – у “ЛН” ёсць гараскоп і сканворд, зручная праграма тэлебачання. Па роду сваёй дзейнасці заўсёды сачу за літаратурнай старонкай: падаюцца як вершы, так і проза.

Нядаўна мы з вучнямі былі на экскурсіі ў рэдакцыі. Нават і не падазравалі, наколькі цікава ствараецца наша “раёнка”. А колькі ўзнагарод мае калектыў “ЛН”! Зычым, каб скарбонка іх поспехаў пастанна папаўнялася, а журналісцкае пяро было гэткім жа вострым і натхнёным!

Чытайце, разважайце, атрымлівайце з усяго карысць! “Лунінецкія навіны” – ВАША газета!



Показать больше

Похожие статьи

Я ВЫПІСВАЮ “ЛУНІНЕЦКІЯ НАВІНЫ” , таму што…

… гэта свая, родная газета, якая заўсёды з намі. На яе старонках публікуецца актуальная, праўдзівая і адпавядаючая часу інфармацыя. Калі рэспубліканскія выданні час ад часу мяняю, то “раёнцы”, да якой прывыкла з дзяцінства, не здраджваю ніколі. Не ўяўляю, як можна быць у курсе спраў Лунінеччыны, не чытаючы сваёй газеты. Тым больш, што разнастайная тэматыка выдання дазваляе кожнаму выбраць матэрыял па густу. Многа цікавага можна даведацца пра гістарычнае мінулае народа, сучасны стан развіцця ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека. З задавальненнем чытаю пра поспехі і дасягненні прадпрыемстваў, гаспадарак, арганізацый і ўстаноў, пра людзей працы, якія іх услаўляюць. Мясцовыя журналісты ўмеюць раскрыць кожную тэму цікава. Падабаецца і тое, што газета выходзіць на беларускай мове. Лічу, што кожны не толькі паважаючы сябе беларус, але і доўгі час пражываючы ў нашай мясцовасці чалавек іншай нацыянальнасці, абавязкова павінен валодаць беларускай мовай хаця б у той ступені, каб разумець друкаванае слова. Удзячна “ЛН” за афіцыйны дадатак, дзе публікуюцца рашэнні, прынятыя мясцовай выканаўчай уладай. 

Жадаю калектыву і ў далейшым не спыняцца на дасягнутым, ісці ў нагу з часам.

Людміла Фёдараўна БАСАВЕЦ, сакратар Сінкевіцкага сельвыканкама.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть