ЯКАСЦЮ БУДАЎНІЧЫХ РАБОТ ЗАДАВОЛЕНЫ

Канчатковую ацэнку старанням будаўнікоў дадуць тыя, хто будзе карыстацца ўзведзенымі аб’ектамі, але і ўдзельнікі абласнога семінара з задавальненнем адзначылі гожы як унутраны, так і знешні выгляд новай школы ў Вульцы 2, плавальнага басейна ў Лунінцы і некаторых  іншых новабудоўляў нашага раёна.
Удзел у семінары бралі намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Сакоўскі, намеснікі старшыняў райвыканкамаў, кіраўнікі ўпраўленняў капітальнага будаўніцтва, адпаведных трэстаў і    аб’яднанняў, праектных, будаўнічых  і дарожных арганізацый. На Лунінеччыне, акрамя названых вышэй, яны наведалі рэканструяваныя фермы ў Вульцы 2, Лобчы і Луніне. На апошняй адзначылі перавагі не зусім звычнага праекту: замест трох тут узведзены 4 памяшканні для ўтрымання жывёлы і  даільна-малочны блок.
Заключным этапам на Лунінеччыне стала наведванне паромнай пераправы, якая і дапамагла перабрацца на другі бераг – у Столінскі раён, дзе ўдзельнікі се-мінара працягвалі сваю работу.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть