“Ёлка пажаданняў”

Так называлася дабрачынная акцыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа.
Валанцёры раённай арганізацыі чатыры дні дзяжурылі ў магазінах “Універмаг” і “Дзіцячы свет”, збіралі грашовыя сродкі і падарункі для дзетак з абяздоленых і маламаёмных сем’яў. А потым пачаліся чараў-ніцтвы. Дзед Мароз і Снягурка наведвалі хлопчыкаў і дзяўчынак на даму, уручалі цацкі і цукеркі, выконвалі жаданні. Старшыня арганізацыі Таццяна Кацуба выказвае словы падзякі ўсім неабыякавым людзям, прыватным прадпрымальнікам і кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый, якія падтрымалі добрую справу.
А напярэдадні Новага года ў кінатэатры “Кастрычнік” арганізавалі дабрачыннае свята. Яго госці не толькі паглядзелі спектакль, парухаліся пад музыку і атрымалі падарункі. Для іх арганізавалі бясплатны паказ фільма ў фармаце ЗД, аб чым паклапаціўся прадпры-мальнік Сяргей Карпуковіч.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть