ЮБІЛЕЙ У СВЕЦЕ ДЗЯЦІНСТВА

Ярка ўпрыгожаная зала, па-святочнаму апранутыя госці, гоман маленькіх прынцэсак і іх кавалераў нагадвалі аб радаснай падзеі – Лунінецкі яслі-сад №9 адзначаў 30-годдзе.

Словы падзякі за плённую працу і шчырыя віншаванні выказалі намеснік начальніка аддзела адукацыі Раіса Мазырчук і начальнік планава-эканамічнага аддзела РМЗ Марыя Гулевіч. Завіталі на ўрачыстае мерапрыемства з самымі цёплымі пажаданнямі загадчыцы іншых дашкольных устаноў.

Цікавую і разнастайную канцэртную праграму падрыхтавалі выхавальнікі садка. Асабліва спадабаліся яскравыя персанажы Бабы Ягі і хатнічка Кузі, якія развесялілі прысутных танцамі і песнямі. Не адставалі ў падрыхтоўцы і самі дзеткі. Пад кіраўніцтвам музыкальнага кіраўніка Святланы Галка яны пераўтвараліся ў белых журавоў, захаплялі эмацыянальным «Танга”, здзіўлялі вытанчанымі рухамі арыстакратычных асоб. Чароўныя танцы падарылі ў юбілей Святаслаў Чыжык і Вераніка Ляпко.

Не забылі ў садку пра супрацоўнікаў – кожнаму прысвоілі ганаровы тытул. «Чалавек, які налажвае Бермудскі трохкутнік паміж аддзелам адукацыі сабой і калектывам” – загадчыца Наталля Ніканава самага найлепшага пажадала выхаванцам, іх бацькам і работнікам, здароўя і поспехаў – былым супрацоўнікам.

Гэты вечар падарыў кожнаму ўзнёслы настрой і самыя лепшыя эмоцыі.

Жанна МЕЛЯШКЕВІЧ.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть