ЮБІЛЕЮ ЧЫГУНКІ

і гісторыі праваслаўя ў Лунінцы прысвячаецца праграма “Існасць”, якая выйдзе ў эфір на Першым канале Белтэлерадыёкампаніі ў суботу, 17 лістапада, у 6.35.
З канца ХІХ стагоддзя на станцыі дзейнічала чыгуначная царква ў гонар Святога Аляксандра Неўскага. Настаяцель Васіль Мінкевіч (1876-1941) выкладаў Закон Божы ў Лунінецкай чыгуначнай школе, дзе настаўніцай была яго жонка Эмілія Антонаўна (1881-1956). Яны выхавалі чацвёра дзяцей. Старэйшы сын стаў урачом, малодшы – свяшчэннікам, служыў у Століне. Дзве дачкі бацюшкі, якога дагэтуль памятаюць жыхары Залесся, таксама выйшлі замуж за свяшчэннікаў. Аб духоўнай дынастыі Мінкевічаў і паведаміць чарговы выпуск “Існасці”, які здымаўся ў Лунінцы.     
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть