ЮБІЛЕЮ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
У Баранавічах падведзены вынікі творчых спаборніцтваў да 65-годдзя аддзялення.
Удзельнікі фотаконкурсу «Гартаючы старонкі гісторыі” выдатна прадставілі станцыю Лунінец. У намінацыі «Лёс мой, чыгунка”, пераможцам прызнаны старшыня прафкама лакаматыўнага дэпо Аляксандр Матор. Яшчэ адзін прадстаўнік прадпрыемства – маляр Мікалай Бусько – заняў трэцяе месца, прадставіўшы фотаздымак «Мы разам кавалі перамогу”. У намінацыі «На дальняй станцыі сайду” другі вынік паказаў манцёр дыстанцыі пуці Аляксандр Клімчук.
У конкурсе песні «Табе спяваем, родная магістраль” Дыпломам і прызам адзначана вакальная група мужчынскага хору лакаматыўнага дэпо. Такія ж узнагароды атрымаў Дзмітрый Гарошка, які прадставіў Дом культуры чыгуначнікаў у намінацыі «Аўтарская песня”. Дададзім, што заключны канцэрт адкрываў народны калектыў – ансамбль «Прымакі”. У выкананні лунінецкіх спевакоў прагучаў новы твор, прысвечаны чыгунцы, музыку да якога напісаў Андрэй Канапацкі.