З АДНОЛЬКАВЫМ ВЫНІКАМ

Футболзавяршыліся два апошнія туры чэмпіянату краіны ў першай лізе з удзелам
«гранітаўцаў”.

У мінулую сераду ў Лунінцы
мікашэвіцкая каманда прымала светлагорскі «Хімік”. З-за спякоты дзеянні
футбалістаў не былі настолькі актыўнымі, каб радаваць балельшчыкаў. Аднак
перавага гаспадароў адчувалася. І на 24-ай хвіліне яна адлюстравалася на ліку.
Гол ў вароты «Хіміка” забіў Аляксандр Карніцкі. А вось праз 10 хвілін рэальны
шанц адыграцца мелі госці: абаронцы паспелі адбіць мяч літаральна з варатарскай
лініі. І ўсё ж, утрымаць мінімальную перавагу «гранітаўцам” не ўдалося.
Светлагорская каманд ў пачатку другога тайма намаганнямі Міхаіла Чарнаковіча
зраўняла лік – 1:1, які і захаваўся да заканчэння матча.

У нядзелю «Граніт” гуляў на
выездзе з лідарам чэмпіянату «Гарадзеяй”. Першая палова сустрэчы прайшла ў
роўнай барацьбе, але безвынікова. У другім тайме каманды актывізаваліся.
Спачатку мікашэвіцкія футбалісты выйшлі наперад: мяч на 58-ай хвіліне забіў
Міхаіл Гарнак. Аднак незадоўга да фінальнага свістка пасля ўдара Антона Бубнова
мяч аказаўся ў сетцы варот «гранітаўцаў”. Такім чынам, зноў была зафіксавана
нічыя. Гэта трэці нічыйны вынік запар, ён адкінуў каманду на 9-ы радок
турнірнай табліцы.

У суботу, 14 ліпеня, у Лунінцы на стадыёне «Палессе” адбудзецца матч з
удзелам каманд «Граніт” і «Рудзенск”. Пачатак у 18 гадзін.

Лёгкая атлетыка

ЧЭМПІЁНСКІ ТЫТУЛ НАШЫХ ЗЕМЛЯКОЎ

У мінулыя выхадныя ў Гродна прайшоў адкрыты чэмпіянат краіны па лёгкай
атлетыцы. Для кагосьці гэты быў апошні старт, каб адбрацца ў склад алімпійскай
зборнай, а некаторыя правяралі сваю падрыхтаванасць да галоўнага старта сезона.

У скачках з шастом чэмпіёнскі
тытул заваяваў наш зямляк Дзмітрый Гашчук, перадолеўшы вышыню 5 метраў 10
сантыметраў. Таццяна Нагорная стала лепшай у трайным скачку – 13 метраў 42
сантыметры. Аднак пакуль гэтыя вынікі не дазваляюць абодвум прэтэндаваць на
ўдзел у Алімпіядзе.

Улічваючы, што дзесяціборац
Андрэй Краўчанка не зможа па стану здароўя прыняць удзел у Алімпійскіх гульнях
у Лондане, нашаму зямляку Эдуарду Міхану давядзецца ў адзіноцтве прадстаўляць Беларусь.
У нацыянальным чэмпіянаце спартсмен праверыў сваю падрыхтаванасць у асобных
відах. У штурханні ядра ўстанавіў асабісты рэкорд – 15 метраў 10 сантыметраў.
Дагэтуль яго лепшае дасягненне раўнялася 14 метрам 64 сантыметрам. У кіданні
дыска Эдуарду пакарыўся рубеж 47 метраў 46 сантыметраў. Спадзяемся, і ў Лондане
наш дзесяціборац будзе на вышыні.

 

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть