З НОВАЙ ГАЮЧАЙ СІЛАЙ

пачала біцца крынічка на ўскрайку самай старажытнай вёскі раёна – Кажан-Гарадок. Сведкамі гэтага сталі ўдзельніка Дня Савета, які адбыўся на тэрыторыі Гарадоцкага сельсавета.

Апошнім часам гэты сапраўдны помнік прыроды выглядаў не зусім прывабна. Аднак, дзякуючы ўключэнню аб’екта ў Дзяржаўную праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гады, на прывядзенне крынічкі ў належны выгляд было выдзелена 20 мільёнаў рублёў. Работы ў кароткі тэрмін правялі работнікі ПМС. Цяпер жыхары наваколля з задавальненнем могуць наведваць цудоўны куточак. Па бяспечных прыступках спусціцца ўніз і набраць вадзіцы, смак якой прымусіць вас зноў і зноў ваяртацца сюды. Ва ўтульнай альтанцы можна адпачыць і схавацца ад дажджу. А яшчэ крынічка цяпер не проста прыродны помнік, а духоўна асвешчаны куточак настаяцелямі трох царквей – Дзмітрыем Грыбам (Свята-Мікалаеўская в. Кажан-Гарадок), Валерыем Скрабцом (Прычысцінская в. Лахва) і Сергіем Чыж (Перамянення Гасподняга в. Язвінкі).

Па словах старшыні сельвыканкама Дзям’яна Бірылы, на добраўпарадкаванне сёлета зрасходвалі больш як 63 мільёны рублёў. Адрамантавалі і замянілі 20150 метраў агароджы, прывялі ў належны стан вуліцы Сялянская і Прыпяцкая ў Кажан-Гарадку, Кавалевіча, Палявая і Кастрычніцкая – у Дрэбску, 17 Верасня і Цікхая – у Цне. Але тут не толькі наводзяць парадак, але і пільна сочаць за яго падтрыманнем. У адносінах нядбайных гаспадароў выдадзена 28 прадпісанняў за парушэнне правілаў санітарнага стану.

Зараз на тэрыторыі сельсавета пражывае 3335 чалавек, у тым ліку 1806 працаздольнага ўзросту. На жаль, дэмаграфічная сітуацыя не зусім радуе. З пачатку года тут нарадзілася 24 дзіцяці, а пайшлі з жыцця 42 чалавекі.

Між тым, у вёсках, а іх 6, не змаўкаюць дзіцячыя галасы і смех. А таленту ім не займаць. У гэтым упэўніліся, наведаўшы Дрэбскую яслі-сад-пачатковую школу, якую ўзначальвае Іван Зубко. 42 хлопчыкі і дзяўчынкі наведваюць дзве рознаўзроставыя групы дашкольнай установы, а 41 школьнік робяць першыя крокі ў цудоўны мір ведаў. Працуючы пад дэвізам «Захаваем добрае, укаранім лепшае!” педагагічны калектыў робіць усё магчымае, каб дзеткі змаглі не толькі авалодаць пэўнымі ведамі школьных прадметаў, а раскрылі свае здольнасці ў мастацтве, народной творчасці і спевах. Выхаванцы адукацыйнай установы парадавалі гасцей цудоўным канцэртам.

У тым, што таленавітых людзей на тэрыторыі старыжытнага мястэчка шмат, сведчыла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і выступленне самадзейных артыстаў і ансамбля народнай песні «Сустрэча” ў Кажан-Гарадоцкім сельскім доме культуры, які ўзначальвае Ірына Гурбановіч.

Улічваючы тое, што большасць насельніцтва Гарадоцкага сельсавета працуе ў сельскай гаспадарцы, невыпадкова наведалі нядаўна пабудаваныя аб’екты СВК «Гарадоцкі”. Старшыня гаспадаркі Сяргей Чырэц расказаў, што прадпрыемства адносіцца да элітгасаў і з’яўляецца адным з галоўных на Брэстчыне па вытворчасці насення. Надзейным памочнікам у паляпшэнни яго якасці стаў зернесушыльны комплекс, на якім задзейнічаны ўсяго два аператары. Перапрацоўка вядзецца ў аўтаномным рэжыме, магутнасць складае 30 тон за гадзіну. Спадабаўся ў «Гарадоцкім” мехдвор, які ўразіў дагледжанасцю, новымі агрэгатамі, сучасным дыягнастычным цэнтрам, ангарамі для захоўвання складанай тэхнікі.

Цікавасць выклікала наведванне новага малочнатаварнага комплексу. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з умовамі для развіцця вытворчасці, паляпшэння якасці і павышэння таварнасці прадукцыі. І хаця пакуль прайшло зусім мала часу з моманту здачы аб’екта ў эксплуатацыю, аб нейкіх поспехах гаворыць рана. І, як заўважыў Сяргей Міхайлавіч, патрэбна абнаўленне пагалоўя. Аднак, вынікі асобных аператараў машыннага даення радуюць. Сёлета чатыры работніцы прэтэндуюць, каб трапіць у лік 5-тысячніц. Іх ужо чакаюць каштоўныя падарункі – пральныя машыны.

Аб тым, як вядзецца закуп малака ад насельніцтва ў сваіх выступленнях на пленарным пасяджэнні гаварылі галоўны спецыяліст упраўлення райсельгасхарчу Вольга Калянковіч і вядучы інжынер-тэхнолаг ААТ «Лунінецкі малочны завод” Надзея Сарока.

За 9 месяцаў гэтага года набыта 5377,3 тоны, што складае 102 працэнты да мінулагодняга ўзроўню. Закупачнай дзейнасцю займаюцца 18 індывідуальных прадпрымальнікаў і толькі 4 гаспадаркі робяць гэта самастойна.

Спыніўшыся на выкананні Праграмы развіцця і падтрымкі асабістых дапаможных гаспадарак грамадзян, В.А. Калянковіч адзначыла, што пад пасдку бульбы сёлета выдзелена 2500 гектараў зямлі. Разгледжана 25 заяў на пашырэнне асабістых гаспадарак. На гэта выдзелены ўчасткі агульнай плошчай 49,3 гектара. Сельгасарганізацыі рэалізавалі насельніцтву 2400 тон сены і 2297 – саломы.

Аб тым, як з наступнага года будуць прадастаўляцца, выкарыстоўвацца і забірацца ўчасткі, паведаміў начальнік землеўпарадкавальнай службы Сяргей Чарненка.

Няпростая склалася ў раёне абстаноўка з пажарамі. Па словах начальніка РАНС Мікалая Арашкевіча, іх на тэрыторыі раёна зарэгістравана 75. У агні загінулі 12 чалавек. 10 трагедый адбылося з-за неасцярожнасці пры курэнні, 8 загінуўшых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення ці пацярпелі ад нецвярозых блізкіх людзей. Сумнае лідэрства па колькаці ахвр агню належыць Дварэцкаму сельсавету – 4. Штогод у кастрычніку-лістападзе супрацоўнікі РАНС і прадстаўнікі мясцовай улады праводзяць месячнік пажарнай бяспекі. На сённяшні дзень абследаваны 1205 сямей, якія выхоўваюць дзяцей дашкольнага ўзросту, наведалі 294 домаўладання, дзе жывуць асобы, схільныя да бытавога п’янства, а таксама 102 дамы, што адключаны ад крыніц цепла- і энергазабеспячэння ў сувязі з няўплатай камунальных плацяжоў.

Зыходзячы з інфармацыі аб аператыўнай абстаноўкай на тэрыторыі раёна і выніках аператыўна-службовай дзейнасці сведчыць, што колькасць зарэгістраваных злачынстваў знізілася, у тым ліку і ў сельскай мясцовасці з 248 – у 2010 годзе да 202 – у 2011-ым. Рост назіраецца толькі ў Бастынскім і Багданаўскім сельсаветах. Разам з тым, ёсць і праблемы, якія звязаны перш-наперш з адсутнасцю і частай зменай участковых міліцыі ў сельскіх населеных пунктах.

Падчас пленарнага пасяджэння ўзнімаліся пытані вулічнага асвятлення і вывазу смецця.

Браўшы ўдзел у мерапрыемстве намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Мазько звярнуўся да кіраўнікоў сельвыканкамаў з просьбай прыняць актыўны ўдзел у месячніку санітарнай уборкі, які пачаўся 17 кастрычніка. Ён жа расказаў, што на «Уніформе” ў хуткім часе будзе рэалізоўвацца праект, які прадугледжвае стварэнне новых працоўных месцаў для жанчын. Усіх жыхароў раёна, хто марыць аб годным заробку, чакаюць на прадпрыемстве. Некваліфікаваных спецыялістаў накіруюць на вучобу.

Падвёў вынікі работы Дня савета старшыня Віталь Адзішчаў.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть