З ПАДЗЯКАЙ ВЕТЭРАНАМ

Напярэдадні Дня пажылых людзей ААТ «Лунінецкі малочны завод” арганізаваў для сваіх работнікаў і тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку, незвычайную паездку ў Нясвіж.
Усіх вельмі ўразіў сваёй веліч-насцю палацава-паркавы комплекс. Час ляцеў хутка, хацелася паглядзець як мага больш. Усё навокал зачароўвала. Перад тым, як адправіцца назад, арганізавалі пікнік на прыродзе – змаглі не толькі падсілкавацца, але і абмяняцца ўражаннямі.
А 1 кастрычніка запрасілі заслужаных работнікаў на агеньчык. Цёплыя словы адрасавалі ім дырэктар Сяргей Карпец, старшыня савета ветэранаў Людміла Радзюк, самая сталая пенсіянерка Кацярына Макейчык. А потым былі конкурсы, танцы, спевы і весялосць – сапраўднае свята!
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть