З ПРЫЦЭЛАМ НА РЭСПУБЛІКАНСКІЯ “ДАЖЫНКІ”
працуе экіпаж камбайнераў з СВК “Дварэцкі” ў складзе Аляксандра КІНДРУКА і Сяргея ІЛЬЮЧЫКА.
Неаднаразовыя пераможцы спаборніцтваў рознага ўзроўню і ў гэтым годзе першымі намалацілі тысячу тон збожжа. Павіншаваць камбайнераў на іх рабочым месцы – жытнёвым полі – прыехалі старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч, начальнік райсельгасхарчу Сяргей Бойка і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Васіль Клімчук. Як і належыць, тысячнікі атрымалі заслужаныя падарункі.
Невялікі дождж зрабіў перапынак у іх рабоце, але Аляксандр і Сяргей пастараюцца і надалей працаваць такімі ж добрымі тэмпамі, каб у гэтым годзе трапіць у склад дэлегацыі Брэстчыны на рэспубліканскія дажынкі.