З УВАГАЙ – ДА КОЖНАГА ЗВАРОТА

Прайшло больш як два месяцы, як да работы прыступілі
дэпутаты пятага склікання Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі
Беларусь. Нядаўна ў рэдакцыі “ЛН” пабывала дэпутат ад Лунінецкай акругі №13
Валянціна ВЕРАС, якая расказала першых выніках дэпутацкай работы.

– Пачатак работы ў парламенце быў дастаткова напружаным. Акрамя ўдзелу ў пасяджэннях, праведзена прыкметная работа ў акрузе. Прайшло тры прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях – у Лунінцы, Мікашэвічах і Малькавічах Ганцавіцкага раёна. Пытанні, якія ўзнімалі людзі, былі самымі рознымі – ад працаўладкавання і забеспячэння лекавымі сродкамі да работы лазні і добраўпарадкавання пабудаванага для мнагадзетнай сям’і жылля. Па некаторых праблемах тлумачэнне дала адразу, па іншых – накіраваны запыты ў адпаведныя інстанцыі. Важна, што ніводнае не засталося без увагі.

Акрамя гэтага, праходзілі сустрэчы і ў калектывах. Як прадстаўніку настаўніцкай прафесіі, мне блізкія праблемы школы. Расказвала лю-дзям пра тое, што падрыхтаваны прапановы для новай рэдакцыі правілаў прыёму ў ВНУ. Плануецца адмяніць раздзельны конкурс сярод сельскіх і гарадскіх выпускнікоў, а таксама залі-чэнне па-за конкурсу дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Безумоўна, сацыяльныя льготы для іх будуць захаваны, але толькі пасля, а пры паступленні асноўны крытэрый – якасць і ўзровень ведаў.
Мяне вельмі хвалюе павышэнне прэстыжу прафесіі настаўніка, таму ахвотна падтрымала прапанову залічваць у ВНУ на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў пераможцаў (Дыпломы 1,2,3 ступеняў) абласнога этапа рэспубліканскай алімпіяды па профільных прадметах, а таксама ўзнагароджаных залатым і сярэбраным медалямі.
Увогуле, дзейнасць у парламенце вельмі насычаная і цікавая. Гэта – не толькі пасяджэнні, работа ў пастаянных камі-сіях (а я, дарэчы, з’яўляюся членам камісіі па адукацыі, культуры і навуцы), але і мноства вельмі цікавых сустрэч. Вялікае ўражанне пакінулі сустрэчы з намеснікамі прэм’ер-міністра Міхаілам Русым і Анатолем Тозікам на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаў-нікоў і Савета Рэспублікі. Па даручэнню выбаршчыкаў звярталася да Анатоля Афанасьевіча з некалькімі пытаннямі. Датычылі яны павелічэння фінансавання Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця і комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010-2015 гг. і работы сістэмы дашкольнай адукацыі. Прыемна, што пасля звароту фінансаванне аб’ектаў названай праграмы на Лунінеччыне павялічана больш як у 4 разы. Замест запланаваных на гэты год 5 мільярдаў рублёў на ўзвядзенне прыбудовы да СШ №1 у г. Лунінцы будзе выдаткавана 30 мільярдаў. На будаўніцтва гасцініцы ў Мікашэвічах зрасходуюць 10,5 мільярда замест ранейшых 4 мільярдаў рублёў. Не прадугледжвалася на сёлетні год сродкаў на ўзвядзенне лазні ў Мікашэвічах, цяпер на гэтыя мэты будзе накіравана 1,8 мільярда рублёў.
Вельмі змястоўным было пасяджэнне камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, у якім браў    удзел Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Маскевіч. Ён паведаміў, што створана рабочая група з прадстаў-нікоў міністэрства і дэпутатаў, якая будзе вывучаць прымяненне Кодэкса аб адукацыі з мэтай унясення ў яго змяненняў і дапаўненняў. Асаблівая ўвага будзе звернута на работу сістэмы прафадукацыі. Справа ў тым, што за апошнія гады колькасць навучэнцаў у ПТВ зменшылася ледзь не ўдвая, а колькасць навучальных устаноў засталася на ранейшым узроўні. Шмат пытанняў узнікае і па вышэйшай школе, асабліва па якасці адукацыі, аптымізацыі спецыяльнасцей, павышэнню адказнасці за выкарыстанне бюджэтных сродкаў, прафесіянальнай дзейнасці студэнтаў.
У парламенце, як правіла, вырашаюцца важныя дзяржаўныя праблемы, аднак не меншую значнасць мае паўсядзённая праца ў акрузе. Ёй пастараюся ўдзяліць першаступенную ўвагу. Добрым пачаткам лічу тое, што сёлета ўдалося з дапамогай ірландскіх дабрачынцаў адрамантаваць дзіцячы аздараўленчы цэнтр “Спадарожнік” на возеры Белае. Цяпер ён набыў сучасны выгляд за кошт таго, што ўстаноўлена новае сантэхнічнае абсталяванне: у памяшканнях паявіліся туалеты і душавыя, і дзетвара зможа адпачываць у больш камфортных умовах.
Ахвотна брала ўдзел у шматлікіх ранішніках і святах для дзетвары. Стараюся не прапускаць ніводнага прыкметнага мерапрыемства на нашай Лунінеччыне: будзь то пасяджэнне райвыканкама, сесія, сустрэча ў працоўным калектыве ці проста дзіцячае свята. Як многія з лунінчан, з нецярпеннем чакаю адкрыцця новай царквы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”. Да знамянальнага дня ў якасці падарунка вырашыла ахвяраваць храму 1 мільён рублёў.
Вельмі ўдзячна кіраў-нікам прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, усім жыхарам раёна, якія дапамагаюць у дэпутацкай рабоце. Упэўнена, што ў новым годзе разам мы здолеем шмат зрабіць на дабрабыт нашай роднай Лунінеччыны.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть