З УВАГАЙ ДА ЗВАРОТАЎ

22 студзеня 2012 года ўступіў у сілу Закон «Аб зваротах
грамадзян і юрыдычных асоб”. Новы нарматыўны акт рэгулюе пытанні, якія датычаць
зваротаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і да індывідуальных
прадпрымальнікаў. Аб тым, якая работа па разгляду зваротаў грамадзян, якія
трапілі летась у пракуратуру раёна, расказвае старшы памочнік пракурора Сяргей
НАСЕНЯ:

– У 2011 годзе паступіла 328 зваротаў, што на 5 працэнтаў
больш, чым у папярэднім. З іх дазволена 219 (66,7 працэнта), задаволена 24 (11
працэнтаў). З Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь паступілі звароты па
пытаннях прыцягнення да адказнасці суддзі за парушэнні пры вядзенні адміністрацыйнага
працэсу, на незаконнае змяшчэнне ў ЛПП, выдачы дакументаў аб наследванні жылога
дома і выплаты кампенсацыі. Усе яны прызнаны неабаснаванымі.

Найбольшая колькасць скаргаў і заяў грамадзян датычылі
дазнання і следства (47,5 працэнта), а таксама нагляду за выкананнем законаў і
прававых актаў (15 працэнтаў). Часцей незадаволенасць выклікалі неправамерныя
дзеянні супрацоўнікаў РАУС, нязгода з прыняццем рашэння аб адмове ва ўзбуджэнні
крымінальнай справы, спыненне і непаўната праверкі, парушэнне пры вядзенні
адміністрацыйнага працэсу.

Вялікай застаецца колькасць зваротаў, у задавальненні
якіх адмоўлена. Летась гэта лічба склала 89 працэнтаў. 21 неабаснаваны зварот
зарэгістраваны ад 5 асоб, з якімі працяглы час вядзецца перапіска. Каб
папярэдзіць звароты, што пакідаюцца без задавальнення, асобных заяўляльнікаў
(11 чалавек) запрашалі на прыём, дзе ім тлумачылі прычыны адмовы ці парадку
самастойнай абароны правоў і інтарэсаў, якія яны палічылі парушанымі.

Разгледжана 12 зваротаў суб’ектаў гаспадарання, з іх 10 –
па ісках у гаспадарчы суд. Усе яны задаволены.

Праведзены мэтавыя праверкі па выкананню патрабаванняў
заканадаўства аб зваротах грамадзян у райвыканкаме і КУШВП ЖКГ «Мікашэвіцкая
ЖКГ”. Па іх выніках унесена 2 прадстаўленні, 1 службовая асоба папярэджана, 7 –
прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці.

Летась на асабісты прыём да работнікаў пракуратуры
звярнуліся 431 чалавек, з іх па месцы жыхарства і работы – 110 (у 2010 годзе
адпаведна – 360 і 109).

З мэтай больш эфкутыўнага забеспячэння выканання
заканадаўства аб зваротах грамадзян і пракурорскага нагляду, прыняты шэраг
арганізацыйна-практычных мерапрыемстваў, у тым ліку накіраваных на забеспячэнне
якаснага разгляду зваротаў.

Па пытаннях тлумачэння заканадаўства праведзена 25
выступленняў, у тым ліку аб зваротах грамадзян – 5.

Работа ў вызначаным напрамку будзе працягвацца.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть