З экрана – у залу

здавалася, сышоў акцёр тэатра і кіно Мікалай Зіміч – ганаровы госць урачыстасці, прысвечанай Дню беларускага кіно. 
Сустрэча адбылася  17 снежня ў кінатэатры “Кастрычнік”. Нагадваючы аб Годзе кнігі, гледачоў сустракала выстава твораў беларускіх пісьменнікаў, якую падрыхтавала цэнтральная бібліятэка. На асобным стэлажы былі прадстаўлены фотаздымкі, адлюстраваўшыя месцы паказу кінафільмаў у Лунінцы з пачатку ХХ стагоддзя. З самымі шчырымі пачуццямі дырэктар раённай кінавідэасеткі Кацярына Сумар вітала калег-ветэранаў. У ліку іх была лунінчанка Ганна Соц – былы фільмаправершчык. З Мікашэвіч прыехала нязменны кантралёр былога кінатэатра “Усход” Антаніна Шчур, з Дзятлавіч – кінамеханікі Ганна Канапацкая і Надзея Сучкевіч.
Гледачы – пераважна лунінецкія школьнікі – з цікавасцю слухалі выступленне артыста тэатра беларускай арміі Мікалая Зіміча. Яго малая радзіма – Кажан-Горадок, мама – бібліятэкар. Відавочна, пад уплывам установы культуры, што стала літаральна другім домам, захацеў служыць Мельпамене. Пасталеўшы, працаваў у Мінску на будоўлях, але не развітваўся з дзіцячай марай. Пашчасціла сустрэцца з рэжысёрам, які праслухаў нашага земляка і даў рэкамендацыю на паступленне ў Акадэмію мастацтваў.
Успаміны аб складанасці вучобы паслужаць мэтам прафарыентацыі, а дэманстрацыя фрагмента з фільма “Дом” не змагла адлюстраваць усёй глыбіні гэтай кінастужкі. Значна большае ўражанне на падлеткаў зрабіў расказ Мікалая Зіміча аб здымках у фільме “Паляванне на гауляйтэра” з зоркай ра-сійскага экрана Насцяй Заваратнюк. Па ролі – адмоўнай – ён павінен быў даць аплявуху гераіні, якую іграла “прыгожая няня”. Спачатку было няёмка, але прафесіяналізм узяў верх і артыст выканаў сваю работу на ўзроўні партнёраў. 
Безумоўна, для многіх стала адкрыццём, колькі самаабмежаванняў мае акцёр, каб трымаць сябе ў форме. Мікалай Зіміч прызнаўся, што адмовіўся ад салодкага і спіртнога, таму што “ў тыдзень працуе не сем дней, а ўсе восем”, маючы на ўвазе службу ў тэатры і начныя кіназдымкі. 
Юныя і дарослыя лунінчане з задавальненнем слухалі вершы Высоцкага ў выкананні госця, бралі ў яго аўтографы, дзякавалі за пажаданні. Насычаная праграма ўрачыстасці, якую правяла мастацкі кіраўнік ГДК Алёна Науковіч, утрымлівала шэраг фрагментаў з фільмаў і расповядаў аб гісторыі беларускага кіно. Але менавіта выступленне артыста-земляка стала адметнасцю, што вызначыла прафесійнае свята сёлета. Пажадаем раённай кінавідэасетцы, каб сустрэчы з творцамі ў “Кастрычніку” сталі традыцыяй.
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть