ЗА СПАКОЙНАЕ БУДУЧАЕ!
Зварот моладзі Брэстчыны
Трагедыя, што адбылася ў Мінску, нікога не пакінула абыякавым. Гэта боль усёй краіны, усіх беларусаў. Ніхто не чакаў, што спакойнае мірнае жыццё нашай дзяржавы парушыць такая трагедыя. Менавіта ў гэтыя цяжкія дні для Беларусі неабходна аб’яднаць свае намаганні, каб падобнае ніколі не паўтарылася, каб будучае нашых дзяцей было спакойным і бяспечным!
Мы падзяляем боль і гора, што выпалі на лёс родных і блізкіх ахвяр трагедыі, выказваем словы падтрымкі і шчырыя спачуванні. Моладзь Брэстчыны смуткуе разам з вамі. Гэта наш боль. Памяць аб загінуўшых будзе заўсёды ў нашых сэрцах.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі заклікае моладзь вобласці аб’яднацца і не заставаца ў баку ад гэтых падзей. Прапануем усім жадаючым сабраць сродкі для сем’яў загінуўшых і пацярпеўшых.
У сувязі з трагічнымі падзеямі, што адбыліся 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая”, Мінгарвыканкамам адкрыты дабрачынны рахунак для ахвяраванняў: №3642740104035 у аддзяленні 539 ААТ «Белінвестбанк», код 739.