ЗАБЯСПЕЧЫЦЬ СІСТЭМНЫ ПАДЫХОД І НЕ ДАПУСКАЦЬ ФАРМАЛІЗМУ

Такая задача пастаўлена перад калектывам РАУС падчас аператыўнай нарады, дзе падводзіліся вынікі работы за 2012 год.
Летась на тэрыторыі раёна ўчынена на 15,9 працэнта менш злачынстваў, чым у 2011-ым. Але на крымінальную сцяжынку сталі часцей станавіцца грамадзяне, што маюць незнятую і непагашаную судзімасць.
Начальнік РАУС Уладзі-мір Рыбак адзначыў, што зніжэнне колькасці злачынстваў назіраецца па лініі крымінальнага вышуку (з 514 да 400). На фоне змяншэння цяжкіх злачынстваў назіраецца рост асабліва цяжкіх – у эканамічнай галіне і па лініі абароту наркотыкаў. Менш узбуджалася спраў у сферы сямейна-бытавых адносін. Станоўчы і той факт, што знізілася злачыннасць у сельскай мясцовасці, у прыватнасці, у Гарадоцкім, Бастынскім, Вулькаўскім, Лунінскім, Чучавіцкім і Дзятлавіцкім сельсаветах. Калі ў 2011-ым у стане алкагольнага ап’янення на крымінальную сцяжынку сталі 185 чалавек, то летась – 131. 
На жаль, ёсць недапрацоўкі ў прафілактычнай рабоце з падлеткамі, у сферы сямейна-бытавых адносін, у барацьбе з рэцыдыўнай злачыннасцю. Гэта негатыўна адбілася на выніках работы аддзела за 2012 год. Між тым, станоўчы вопыт па названых напрамках ёсць.
Вывучаючы грамадскую думку аб рабоце міліцыі, адзначана, што 70,9 працэнта рэспандэнтаў задаволены аператыўнасцю рэагавання, а 68,8 працэнта выказалі гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Пры неабходнасці звернуцца па дапамогу 73 працэнты апытаных. 
Даючы ацэнку рабоце крымінальнай міліцыі (справаздачу трымаў намеснік начальніка РАУС Пётр Даніловіч), першы намеснік начальніка УУС Брэсцкага аблвыканкама Андрэй Калядзіч выказаў пажаданне, каб права-ахоўнікі надавалі больш увагі не толькі раскрывальнасці, але і прафілактыцы:
– У асноўным з пастаўленымі задачамі асабовы састаў спраўляецца. Мы ў адказе за той узровень, якога здолелі дасягнуць, і за зніжэнне злачыннасці. Гэтага можна дабіцца, калі працаваць не на справаздачнасць, а на канчатковы вынік. Дапамогуць прафе-сіяналізм, строгая дысцыпліна і жорсткі кантроль.
Старшыня райвыканкама Васіль Агіевіч зазначыў, што ў рабоце дробязей быць не павінна. Адзначыў станоўчыя моманты ў рабоце міліцыі. Падзякаваў за тое, што ўсе масавыя мерапрыемствы ў раёне, а таксама выбарчая кампанія прайшлі без эксцэсаў. Пажадаў выніковай работы, каб жыхары раёна заўсёды адчувалі сябе абароненымі.
Андрэй Калядзіч акрэсліў задачы на бліжэйшы год. Павіншаваў участковага інспектара групы аховы правапарадку і прафілактыкі аддзялення міліцыі        г. Мікашэвічы Ігара Пыцеля з прысваеннем чарговага звання “лейтэнант міліцыі”. Узнагародзіў Ганаровай граматай УУС аблвыканкама старшага оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку Івана Гаргуна, Граматай УУС абл-выканкама – старшага інспектара аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Мікалая Ліхтара, аб’явіў падзяку намесніку начальніка РАУС Ігару Жуку, старшаму оперупаўнаважанаму аддзялення крымінальнага вышуку Максіму Емельяновічу і ўчастковаму інспектару аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Сяргею Богдану. 
Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть