ЗАЧАХЛІЦЕ ВУДЫ!
Працягваецца забарона на аматарскую лоўлю судака звычайнага ў перыяд з 1 красавіка па 30 мая.
Гэта датычыць наступных рыбалоўных угоддзяў раёна: канал Мікашэвіцкі – на працягу 2,5 кіламетра ўверх ад месца ўпадзення канала ў раку Прыпяць; рака Прыпяць на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнню ракі ад месца ўпадзення ў яе канала Мікашэвіцкі.
Аляксандр КРАЎЧЭНЯ, начальнік Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.