ЗАКЛІКАНЫЯ ЛЮБОЎЮ,

якую Божая Маці выпраменьвае з усіх сваіх абразоў, у тым ліку – і
“Взыскание погибших», праваслаўныя вернікі ў суботу, 16 лютага, прынялі ўдзел
ва ўрачыстасці асвячэння храма ў гонар гэтай іконы Багародзіцы.


З верасня 2006-га, калі ў вагончыку быў адслужаны першы акафіст Божай Маці,
увага мноства людзей была прыкавана да Баханова – часткі горада за чыгункай,
што занатавала назву ўрочышча. Аб этапах будаўніцтва храма нагадваў стэнд з
фотаздымкамі, размешчаны на царкоўным двары. Яшчэ адна фотавыстава адлюстравала
фарміраванне прыхода, справы якога паказалі раёну прыклад місіянерскага,
катэхізатарскага і сацыяльнага служэння. Гэта нядзельныя школы для дзяцей і дарослых,
тэатралізаваныя прадстаўленні на біблейскія тэмы ў святы Нараджэння Гасподняга
і Вялікдзень, стварэнне брацтва ў гонар СвяцГосподи, Ты дал воздвигнуть храм,

Зодчества законов не нарушив,

Чтоб Любовь господствовала там,

Освятив раскаянную душу…

Розных узростаў лунінчане і вяскоўцы, паломнікі з суседніх раёнаў Брэстчыны,
госці з іншых рэгіёнаў Беларусі, Расіі, Украіны прынялі ўдзел у гістарычнай
падзеі. Не ўсе змаглі ўвайсці ў новую царкву. Тым не менш, разлічаная на 300 чалавек,
яна змясціла значна больш вернікаў. Сотні людзей стаялі і на царкоўным двары,
стаўшы сведкамі ўрачыстасці.


Аляксандр Кірычук, жыхар Лунінца:

Жывем у цэнтры горада, але з раніцы паспяшаліся на ўскраіну.
Дыхтоўнымі дыванамі быў высланы ганак, па якім Сцяфан, Архіепіскап Пінскі і
Лунінецкі, узнімаўся ў храм. Атмасфера была надзвычай благагавейнай і ўзнёслай.

Пінскай
і Мінскай епархій – 14 свяшчэннікаў і 2 дыяканы, у тым ліку – кіраўнік
сацыяльнага аддзела Пінскай епархіі Сергій Плотніцкі
:

На ўрачыстасці пранікнёна выступалі ўсе. Хтосьці нагадаў, што летась
адзначалі 100-годдзе закладкі Свята-Крыжаўзвіжанскага храма, а сёлета –
асвячаем новы. І пажадаў, каб кожнае стагоддзе ў Лунінцы ўзводзіліся храмы –
галоўнае ўпрыгожанне паселішчаў. Абедзьве царквы па-свойму арыгінальныя, адметныя
ў дойлідстве Беларусі. Амаль 100-гадовы храм мае статус гісторыка-культурнай
каштоўнасці, новы, безумоўна, – таксама яго варты. Для мяне знакавым з’яўляецца
Курган Бессмяротнасці, побач з якім пабудаваны Дом Божы. Спрадвеку ў памяць
загінуўшых узводзіліся храмы – цяпер за душы, пакладзеныя на алтар Вялікай
Айчыннай вайны, узносяцца малітвы…

Старажылы ЗалессяВід на храм адкрываецца з нашых бацькоўскіх дамоў. Калі праходзім
міма, у душы адчуваем прыліў шчасця ад успамінаў дзяцінства. Такія ж пачуцці
бязмежнай радасці авалодваюць у нашым храме. Хаця цяпер жывем на прыкметнай
адлегласці, але, як толькі дазваляла здароўе, спяшаліся на службы. Дзякуем
Богу, што даў дажыць да такой урачыстасці…

Наталля Бойка, намеснік дырэктара ліцэя– Царква аб’яднана любоўю людзей. Гэта думка асабліва пацвярджалася ў час
узнагароджання дабрачынцаў. Колькі розных людзей цяпер злучаны агульнай
справай! Новы храм – сапраўдны цуд. Шчасце, што царква размешчана паблізу
ліцэя. Выхаваць бы ў дзяцей патрэбу даражыць храмам… А ўсім нам неабходна шмат
працаваць духоўна, каб жыць у адпаведнасці з такой прыгажосцю.

Паломнік з Пінска:

– Пажылыя жанчыны, якія стаялі побач, захоплена дзяліліся ўражаннямі, што
прыгажосць храма пераўзыходзіць многія славутыя абіцелі. І згаджуся, і не
згаджуся з такім меркаваннем. У кожных храме ці лаўры – свой дабратворны ўплыў.
Але такое благагавейнае ўздзеянне, што зыходзіць з новых сцен, можна лічыць
вынікам вялікай малітоўнай сілы свяшчэнніка і прыхаджан.

Уладыка Сцяфан адзначыў Архірэйскімі Граматамі 20 кіраўнікоў дзяржаўных і
прыватных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, асобных вернікаў, якія
матэрыяльна, арганізацыйна ці асабіста шчыравалі на будаўніцтве і служэнні. Па
вартасці адзначаны кіраўнікі ПВУП “Вікторыя”: галоўны інжынер Юрый Плаксін
удастоены ордэна Свяціцеля Кірылы Тураўскага, дырэктар Таццяна Удавенка –
медаля Прападобнай Ефрасінні Полацкай. Медалі Свяціцеля Кірылы Тураўскага
ўручаны начальніку ПМК-7 Уладзіміру Канапацкаму і дырэктару ПТУП “Еўрарэйс”
Генадзю Канапацкаму. 

Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама К.А. Сумар, які
шмат спрыяў узвядзенню ў горадзе новай святыні. Губернатару падорана храмавая
ікона. І Канстанцін Андрэевіч зрабіў святочны падарунак – уручыў прыходу сертыфікат
на суму 50 мільёнаў рублёў.

Малітоўную ўдзячнасць дабрачынцам выказаў настаяцель храма іерэй Сергій
Крышталь. Неацэнная яго ўласная вялікая місія ў богаўгоднай справе. Грамадскае
прызнанне заслуг бацюшкі – прысваенне яму звання “Чалавек года-2011” у раёне.
Кожнаму з нас свяшчэннік служыць прыкладам, як шмат можа дасягнуць
мэтанакіраваная асоба. Несучы пастырскае служэнне і адказваючы за будаўніцтва
храма, адначасова айцец Сергій атрымаў вучоную ступень магістра багаслоўя і
займаецца ў дактарантуры, вядзе вялікую асветніцкую работу як памочнік
Благачыннага па катэхізатарскім служэнні. У гаспадарчых справах бясцэнную
падтрымку сыну-свяшчэнніку аказвае маці – Вера Фёдараўна. Сэрца храма, як называюць
матушак, – Ірына Мікалаеўна, якая разам з падрастаючымі дачушкамі Лізаветай,
Іаанай і Варварай далучаецца да ўсіх спраў прыходскага жыцця. Вядома, што сям’я
– гэта малая царква. І ў гэтым сэнсе за ўзор можна браць самае блізкае
акружэнне бацюшкі.   

Господи, Ты дал
воздвигнуть храм

В многоскорбном ХХArial”>веке,

Чтоб наследство
нашим сыновьям

Отдавалось
православной верой…

16 лютага прырода таксама благаслаўляла людзей на свята. Нямоцны марозец і
парывы ветрыку надавалі бадзёрасці. Надвор’е было воблачным з праясненнямі,
быццам адлюстроўваючы сумныя і радасныя дні чалавечага жыцця. Калі ж асвячалі
Прастол, промні сонца праз акно алтара шчодра віталі ўдзельнікаў гістарычнай
падзеі.

18 лютага дзень іконы Божай Маці “Взыскание погибших” упершыню святкаваўся
ў пабудаваным і асвячоным храме.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Закрыть
Закрыть