“ЗАЛАТАЯ” РЫБКА

Такой стане адна асобіна сцерлядзі для тых, хто паспрабуе яе здабыць.

Паведамлялі ўжо, што 7 кастрычніка адбылося чарговае зарыбленне Прыпяці, якое ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Праграмай ПРААН па аднаўленню ў рацэ папуляцыі асятровых. Сцерлядзь занесена ў Чырвоную Кнігу Рэспублікі Беларусь. Здабачы гэтай рыбы забаронена нават аматарскім спосабам.

Парушальнікаў прыродаахоўнага заканадаўства чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. У адпаведнасці з таксамі разліку адна незаконна здабытая асобіна сцерлядзі абыдзецца парушальніку ў 15 базавых велічынь.

Аляксандр ГРЫНЕВІЧ, намеснік начальніка Мікашэвіцкай міжраённай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету.

Показать больше

Похожие статьи

Кнопка «Наверх»
Не копируйте текст!
Закрыть
Закрыть